Аўтар – настаўніца пачатковых класаў Ціманаўскай СШ Клімавіцкага раёна, выпускніца дыстанцыйных курсаў па актыўнай ацэнцы ў 2018-19 навучальным годзе.
Наталля Ільініч пра ўрок Алены Макарэвіч: “Дзякуй за Ваш класны ўрок! Я знайшла ў ім з элементаў АА наступныя: сувязь з папярэднімі ведамі, дыягнастычныя мэты настаўніка, мэты мовай вучняў, наштобузу да ўрока, ключавыя пытанні – два, узаемаправерку задання па ўзору, абмеркаванне адказаў у парах, выклікалі вучняў метадам лёсавання, выкарыстоўвалі святлафор. Усе цудоўна спалучаецца паміж сабой і ўтварае стройную, прадуманую сістэму.
Мне спадабалася на Вашым уроку, як ўдала вы падвялі вучняў да фармуліроўкі тэмы – слухаючы спевы птушак. Фізкульхвілінка і то была звязаная са зместам вывучаемага матэрыялу, дапамагала ў замацаванні атрыманых ведаў. Па-майстэрску Вы працавалі з падручнікам, арганізавалі работу ў групах, прыдумалі цікавыя адкрытыя пытанні.”
Макарэвіч-Птушкі-2 на рускай мове