Ларыса Касінская. Урок на прынцыпах АА па рускай мове ў 3 класе па тэме: “Правописание парных звонких и глухих согласных в корне”

Аўтар – настаўніца пачатковых класаў гімназіі №2 г. Ваўкавыска.

Алена Радзевіч пра ўрок Ларысы Касінскай: “Добра, што звязалі матэрыял урока з папярэднімі ведамі вучняў «умение давать характеристику звукам, знания об однокоренных словах”. На падставе праверкі дамашняга задання зразумела, што вучні ведаюць некаторыя прыемы праверкі напісання парных звонкіх і глухіх зычных у корані слова.

Спадабалася, як актывізавалі вучняў і падвялі да вызначэння мэты ўрока, прапанавалі розныя формы працы “Как вы думаете, чему будем учиться на уроке, чтобы не попасть в такую историю, как Маша? Какие задачи поставим? Обсудите в парах».

Ларыса, мне вельмі спадабалася, што выкарыстоўваеце смартфоны і смела дазваляеце дзецям карыстацца імі ў навучальных мэтах. Вы злучылі хвілінку чыстапісання з навыкам карыстання клавіятурай тэлефона. Ідэя – супер! Малайчына, што выкарыстоўваеце ўзаемаправерку, сама і ўзаемаацэнку па НаШтоБуЗУ да асобных заданняў, прапанавалі рознаўзроўневыя заданні.

Ларыса, мне спадабалася логіка ўрока, насычанасць цікавымі метадычнымі падыходамі да замацавання ведаў, паступовы пераход ад простых заданняў да больш складаных, актывізуючая гульня напрыканцы, і, канечне, рэфлексія. «Отметьте в карточке (НАШТОБУЗУ №1) карандашом зеленого цвета те вопросы, которые у вас не вызывают сомнений по теме нашего урока, а в которых вы затрудняетесь – красным. Обменяйтесь карточками и просмотрите их. Спросите у соседа, возможно, он сможет вам доступно пояснить то, что вам непонятно.

Просигнализируйте, если сегодня на уроке я все понял – зеленый цвет; не понял или затрудняюсь – желтый; нуждаюсь в помощи друга или учителя в некоторых вопросах – красный.”

Урок Ларысы Касінскай


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: