Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2022». Апошні тэрмін падачы заявак – 25 верасня 2022 г, 24:00.
Пра курс можна пачытаць у серыі артыкулаў “Настаўніцкай газеты” і ў прадметных часопісах.
Умовы ўдзелу:
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
- Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
- Быць адкрытымі для ўспрымання новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
- Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
- Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса
Актыўная ацэнка (АА) заснавана на зваротнай сувязі, дазваляе настаўніку эфектыўна матываваць вучняў і заахвочвае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне, што ў выніку істотна падвышае якасць ведаў.
Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, відавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у змесце навучальнай праграмы.
Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выглядзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднім 4-6 старонак) і заданне, якое павінны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.
Тэрмін навучання: 6 месяцаў.
Удзел у навучанні бясплатны.
Хто вядзе курс
У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.
Як падаць заяўку:
Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анлайн анкету-заяўку Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам. Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.
Тэрмін прыёму заявак: з 12 па 25 верасня 2022 г.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена ў пачатку кастрычніка 2022 г.
Дзяліцеся інфармацыяй з калегамі
Анкета-заяўка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSepeTBzrxFR5hw_YJ65GBWiWesWBc8Sgt84g8YAqLC-o6OMJQ/viewform?usp=sf_link
Нет
Чакаю ад Вас запрашэнне!
Хачу паспрабаваць свае сілы!
Хачу імкнуцца да самаразвіцця і самаадукаванасцi. Спадзяюся, што дадзены курс вельмі спатрэбіцца мне для ажыццяўлення паспяховай педагагічнай дзейнасці.
Надеюсь узнать много нового
Вельмі чакаю запрашэнне на курс. Працую з гэтай тэхналогіяй некалькі год і хачу павысіць свой прафесійны ўзровень.