Абвестка
Набор на дыстанцыйны курс “Фарматыўная ацэнка”
(Formative Assessment, Формирующая оценка, Актыўная ацэнка)
Хочаце палепшыць працэс навучання і ацэньвання ў вашай школе ці іншым навучальным асяродку? Далучайцеся да новага практыкаарыентаванага дыстанцыйнага курса “Фарматыўная ацэнка”!
Калі вы яшчэ не авалодалі фарматыўнай (актыўнай, фарміруючай) ацэнкай – самы час гэта зрабіць, таму што гэта сістэма ацэньвання заяўлена ва ўсіх ключавых дакументах – Канцэпцыі ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі Беларусі, праектах адукацыйных стандартаў.
На курсе вы даведаецеся:
- што такое фарматыўная ацэнка і як яна адрозніваецца ад традыцыйных форм ацэньвання;
- як ствараць эфектыўныя крытэрыі ацэнкі;
- якія ёсць метады і прыёмы для матывацыі вучняў праз мэтавызначэнне, пастаноўку пытанняў;
- як выкарыстоўваць зваротную сувязь для развіцця навыкаў навучання.
Для каго
курс?
Курс разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі
і ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці сучасных педагагічных практык.
Фармат навучання:
- анлайн-падтрымка, свабодны графік;
- адкрытая рэгістрацыя для ўсіх жадаючых без збору персанальных звестак;
- практычныя заданні;
- дыдактычныя матэрыялы, навучальнае відэа, прыклады з практыкі беларускіх настаўнікаў;
- суправаджэнне вопытнага ментара (па жаданні);
- сертыфікат пасля заканчэння курса (па жаданні).
Дата
пачатку: 25.11.2024
Тэрмін навучання: каля 3 месяцаў, але кожны можа выбраць індывідуальны
тэмп і графік.
Кошт: бясплатна
Як далучыцца?
Усе жадаючыя могуць самастойна запісацца на курс па спасылцы: https://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6.
Акрамя таго, яны
могуць зарэгістравацца на навучальнай платформе https://canvas.instructure.com/register і
выкарыстўваць наступны код далучэння: TGP8Y6
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную пошту: KursFA2024@gmail.com
Не прапусціце магчымасць удасканаліць свае навыкі і зрабіць адукацыйны працэс больш эфектыўным і сучасным!