Прапануем прэзентацыю, тэкст да слайдаў і заданні для трэнінгу для настаўнікаў па тэме праблемна-арыентаванага навучання.
Асноўныя прынцыпы абнаўлення адукацыі:
У дакладзе міжнароднай камісіі ЮНЕСКА па будучыні адукацыі «Пераасэнсоўваем нашу будучыню разам. Новы сацыяльны кантракт на адукацыю» (2021) адзначаюцца асноўныя прынцыпы абнаўлення адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу:
- Педагогіка павінна быць арганізавана вакол прынцыпаў кааперацыі, супрацоўніцтва і салідарнасці.
- Навучальныя праграмы павінны рабіць упор на экалагічнае, міжкультурнае і міждысцыплінарнае навучанне.
- Выкладанне павінна рабіцца больш прафесійнай, супольнай працай, дзе шануецца праца настаўнікаў як ключавых фігур у трансфармацыі адукацыі і грамадства.
- Школы павінны быць месцамі, якія аб’ядноўваюць розныя групы людзей і прапануюць ім выклікі і магчымасці, не даступныя ў іншых месцах.
- Людзі павінны выкарыстоўваць і пашыраць свае адукацыйныя магчымасці на працягу ўсяго жыцця і ў розных культурных і грамадскіх прасторах.
Азнаёміцца з іншымі рамачнымі адукацыйнымі дакументамі можна тут Стварэнне “новай нормы” ў адукацыі: што сабой уяўляе мадэль навучання XXI стагоддзя?
Што неабходна адзначыць:

Сусветныя тэндэнцыі развіцця адукацыі, абумоўленыя пераходам да новай адукацыйнай экалогіі, на ўзроўні арганізацыі адукацыйнага працэсу заключаюцца ў наступным:

Праблемна-арыентаванае навучанне: ПАН
Рэцэпт поспеху:
Вазьміце крыху крэатыўнасці, дадайце інавацый і крытычнага мыслення. На выхадзе атрымаеце зацікаўленага матываванага вучня, падрыхтаванага да жыцця за межамі школы. Гэта і ёсць праблемна-арыентаванае навучанне PBL (ПАН), якое адначасова развівае ключавыя кампетэнцыі і натхняе на навучанне на працягу жыцця.
У 1969 годзе на медыцынскім факультэце Макмайстарскага ўніверсітэта ў Канадзе вырашылі ўкараніць новы падыход да навучання студэнтаў малодшых курсаў. Выкладчыкі выдатна ведалі, наколькі займальнай можа быць медыцына, але лекцыйны фармат не дазваляў данесці гэта да студэнтаў, якія сумавалі на лекцыях. Менавіта таму прафесар універсітэта, даследчык і вядомы вучоны Говард Бароўз прапанаваў навучанне на аснове вырашэння рэальных праблем — і разам са сваім калегам Робінам Тамблінам стаў заснавальнікам праблемна-арыентаванага навучання.
Гэта адкрыты праблемна-арыентаваны стыль навучання, у аснове якога ляжыць рашэнне рэальнай праблемы з добра сканструяваным адказам. Дзеці могуць выкарыстоўваць анлайн-рэсурсы, раней атрыманыя веды, задаваць пытанні для мазгавога штурму і прадстаўлення рашэння праблемы.


Пытанне або выклік павінны:
1) быць адкрытымі (не ўтрымліваць аднаго варыянту адказу «так, ці не»);
2) заахвочваць навучэнцаў прымяняць навыкі і веды, якія яны набылі на ўроках, ці занятках.
3) Пры гэтым, настаўнік дазваляе вучням выкарыстоўваць свае ўласныя падыходы і метады для пошуку/распрацоўкі адказу і стварэння прадукта

Варыянты праблемна-арыентаванага навучання
навучанне праз дзеянне – праблема і рашэнне павінны прадстаўляцца ў дзеяннях, напрыклад, стварэнне новага фармату правядзення інфармацыйных/клсных гадзін;
навучанне на месцы – вучні павінны вучыцца вырашаць праблему не толькі ў класе, а ў тым месцы, дзе яна ўзнікае – літаральна ў сяброўскай кампаніі, на спартовай пляцоўцы, на прыродзе і г.д.;
навучанне на кейсах – калі праблемна-арыентавана навучанне мае мноства варыянтаў рашэння і праца займае некалькі заняткаў, то рашэнне кейса звычайна мае адназначны адказ і можа быць завершана на працягу аднаго ўрока.
навучанне праз челлендж – праблема звычайна задаецца не выкладчыкам, а рэальнай сітуацыяй, якая склалася ў вучнёўскім асяроддзі.

Структура мадэлі ПАН
1) Прадстаўленне слаба – структураванай праблемы
Настаўнік прапануе слаба структураваную праблему. Вучні абмяркоўваюць праблему і вызначаюць ключавыя моманты. Яны павінны адчуць, што ў іх недастаткова ведаў для вырашэння праблемы, у гэтым і ёсць выклік!
2) Інвентарызацыя ведаў па праблеме (што вучні ўжо ведаюць)
На гэтым этапе лепш працаваць з табліцай ЗХД (“Знаю”, “Хачу даведацца”, “Даведўся” Доны Огл) Што мы ведаем аб праблем? Чаго не ведаем? Звяртаем увагу як на існуючыя веды, так і здольнасці ўдзельнікаў групы. Вучні павінны прыкладна вызначыць, які ўклад кожны прыўнясе ў вырашэнне праблемы.
3) Канкрэтызацыя праблемы, вызначэнне задач
У працэсе вырашэння праблемы сама фармулёўка можа пераглядацца і рэдагавацца па меры набыцця новай інфармацыі.
4) Вызначэнне крокаў вырашэння праблемы і складанне каляндарнага плана
Вызначэнне магчымых варыянтаў рашэння праблемы. Далей можна пісаць іх у парадку ад самаг лепшага да самага горшага і абраць самы эфектыўны.
5) Пералік неабходных для вырашэння праблемы рэсурсаў
Калі праблема мае практычнае рашэнне, то далей ідзе этап вызначэння крокаў рашэння праблемы і неабходных рэсурсаў, складанне тайм-плана.
6) Зваротная сувязь і дапрацоўка
Чатыры складнікі зваротнай сувязі:
Вылучэнне станоўчых элементаў праекта [++]
Вызначэнне таго, што вучню трэба палепшыць, над чым папрацаваць дадаткова
Падказкі – як вучань можа палепшыць сваю працу[Δ]
Падказкі – у якім напрамку вучань павінен працаваць далей[ ↑]
7) Прэзентацыя працэсу і выніку
Этап прадстаўлення спосабу вырашэння праблемы, яго абгрунтаванне і пацвярджэнне адпаведнай дакументацыяй перад аднакласнікамі, экспертамі. Прэзентацыя павінна ўключаць праблемную заяву, пытанні, сабраныя матэрыялы, аналіз матэрыялаў і пацвярджэнне эфектыўнасці рашэння на аснове атрыманых матэрыялаў.
8) Ацэнка і рэфлексія
Ацэньваюцца вынікі праекта. Абмяркоўваецца, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся вучні, што з ведаў і навыкаў найбольш спатрэбілася, які далейшы трэк развіцця.


ВЫСНОВЫ
Праблемна-арыентаванае навучанне (ПАН)
1) павышае суб’ектнасць вучняў і са-суб’ектнасць (сумесная праца вучняў, настаўнікаў, бацькоў);
2) не адпавядае статычнай, лінейнай мадэлі навучання, а прадстаўляе нелінейную, дынамічную мадэль навучання пад кіраўніцтвам настаўніка;
3) заснавана на крытычным мысленні, носіць міждысцыплінарны характар і заахвочвае вучняў да развіцця кампетэнцый;
4) развівае асабістую адказнасціь і навыкі крытычнага кіравання часам;
5) заданні па праектаванні адпавядаюць больш высокаму ўзроўню разумовай дзейнасці па таксаноміі Б. Блума – аналіз, сінтэз і ацэнка;
6) забяспечвае розныя метады ацэньвання дасягненняў вучняў: традыцыйная – адпаведна нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў; фарміруючая («актыўная ацэнка»), заснаваная на зваротнай сувязі; партфоліо (папка з дасягненнямі, ў тым ліку, электронны партфоліо); анатаваная бібліяграфія, план, варыянт прадукта або гатовы праект і г.д.
Такім чынам, ПАН адпавядае асноўным палажэнням “Компасу навучання АЭСР да 2030 года” – канцэпцыі навучання, якая вызначае бачанне адукацыі ў 2030 годзе.