Тэма: “Latarnik” («Даглядчык маяка») Генрыха Сянкевіча як прыклад патрыятычных паводзінаў.
Мэты настаўніка:
– прадставіць вучням канцэпцыю нацыянальнай ідэнтычнасці ў кантэксце – канфрантацыі традыцыі і сучаснасці.
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы зразумееце канцэпцыю нацыянальнай ідэнтычнасці і двухсэнсоўнасць паняцця патрыятызму.
ПРАДМЕТ – ПОЛЬСКАЯ МОВА
Тэма: Гукавая асіміляцыя
Мэты настаўніка.
– Тлумачэнне з’явы гукавай асіміляцыі.
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы пазнаем і зразумеем адрозненні паміж гукамі ў напісанні і вымаўленні. Чаму мы пішам пеСня, а вымаўляем пеСЬня?
ПРАДМЕТ – ПОЛЬСКАЯ МОВА
Тэма: Паэтычныя сродкі
Мэты настаўніка:
– Вучань вызначае паэтычныя сродкі і можа знайсці іх у тэксце.
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы даведаецеся пра тое, што такое метафары і эпітэты, знойдзеце прыклады у тэксце і пабачыце, навошта яны патрэбныя.
ПРАДМЕТ – ПОЛЬСКАЯ МОВА
Тэма: Функцыі назоўніка ў сказе
Мэты настаўніка:
– Вучань ведае функцыі назоўніка у сказе (прадмет, дапаўненне, азначэнне), якія адрозніваюць іх у сказе і маюць свае назвы
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы навучыцеся знаходзіць у сказах назоўнікі і пабачыце, у якасці чаго яны могуць выступаць. Іншымі словамі, сённяшняе пытанне, гэта «навошта нам назоўнікі?»