Прыклады мэтаў настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў

ПРАДМЕТ – АНГЛІЙСКАЯ МОВА
Тэма: Выкарыстанне часоў Present Perfect і Past Simple
Мэты настаўніка:
– Вучань разумее розніцу паміж выкарыстаннем Present Perfect і Past Simple і навучыцца правільна ўжываць іх у сказах.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы даведаецеся, чым адрозніваюцаа два раней вывучаныя часы, якія стасуюцца да мінулага і даведаецеся, калі ўжываць кожны з іх.
ПРАДМЕТ – АНГЛІЙСКАЯ МОВА
Тэма: Ежа
Мэты настаўніка:
– Вучань можа згрупаваць словы, што датычаць лексікі па тэме харчавання, вучань ведае тэхніку “Ментальнае мапы”

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Пасля гэтага ўроку вы будзеце мець лепшы слоўнікавы запас па тэме «Ежа», памятаць фразы і выразы з гэтае тэмы. Даведаецеся аб цікавай тэхніцы занатоўвання, якая называецца Ментальная Мапа.

ПРАДМЕТ – АНГЛІЙСКАЯ МОВА
Тэма: Лепшы дзень у тыдні
Мэты настаўніка:
– Вывучэнне ступеняў параўнання прыметнікаў – добры і дрэнны.
– Практыкаванне прадстаўлення ўласнага меркавання.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы сёння навучымся прадстаўляць сваё меркаванне па розных пытаннях, мы будзем гаварыць аб рэчах, якія мы лічым лепшымі ці горшымі.

ПРАДМЕТ – АНГЛІЙСКАЯ МОВА
Тэма: Ступені параўнання прыметнікаў
Мэты настаўніка:
– Вучань стварае розныя параўнальныя формы прыметнікаў

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Ты навучышся параўноўваць розныя рэчы, выкарыстоўваючы прыметнікі і выявіш прынцыпы стварэння ступеняў параўнання прыметнікаў.

ПРАДМЕТ – НЯМЕЦКАЯ МОВА
Тэма: Мой улюбёны часопіс
Мэты настаўніка:
– Пашырыць слоўнікавы запас вучня па тэмах, датычных часопісаў, і палепшыць маўленчыя навыкі вучняў

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Пасля ўроку, Вы зможаце распавесці пра свой улюбёны часопіс па-нямецку.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: