Прыклады мэтаў настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў

Тэма: Калі цела атрымлівае кінэтычную энергію?
Мэты настаўніка:
– Вучань ведае, калі цела мае кінэтычную энергію, ад чаго залежыць яе колькасць і якім чынам яе падлічыць; у стане эксперыментальна даказаць, ад чаго залежыць кінэтычная энергія цела

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы даведаемся пра энэргію, якую маюць целы. Мы даведаемся, якая яе колькасць і навучымся яе вылічваць.

ПРАДМЕТ – ФІЗІКА
Тэма: Маса і вага
Мэты настаўніка:
– Вучань адрознівае масу і вагу, вызначае масу ведаючы вагу цела.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы сёння знойдзем розніцу паміж масай і вагой, і надалей будзем выкарыстоўваць гэтыя словы правільна. Вы зможаце разлічыць вагу цела на паверхні Зямлі.

ПРАДМЕТ – ФІЗІКА
Тэма: Першы закон Ньютана
Мэта настаўніка:
– Вучань ведае і разумее змест першага закону Ньютана

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Сёння нам трэба высвятліць, што адбываецца з целам, калі на яго не дзейнічаюць аніякія сілы, альбо калі дзеючыя сілы знаходзяцца ў раўнавазе. Мы даведаемся, што такое інэрцыя.
ПРАДМЕТ – ІНФАРМАТЫКА
Тэма: Пярэдняя і задняя панэль камп’ютэрнага сістэмнага блока.
Мэта настаўніка:
– Навучыць вучняў адрозніваць раз’ёмы для падлучэння розных знешніх прыладаў.
– Падтрымка флопі-дыскаў і кампакт – дыскаў.
– Правільная рэакцыя на завісанне камп’ютэра.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы ведаеце , як бяспечна падлучыць камп’ютэр? Як карыстацца дыскаводам і CD-ROMам? Што рабіць, калі ваш камп’ютэр завіснуў?


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: