Прыклады мэтаў настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў

Тэма: Перадача мяча ў баскетболе
Мэта настаўніка:
– Вучань перадае мяч адпаведна для гульні ў баскетбол.
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Сёння мы будзем вучыцца лепш, хутчэй і трапней перадаваць мяч.

Тэма: Паляпшэнне каардынацыі працы ног і рук.
Мэта настаўніка:
– Вучні лепш каардынуюць працу рук і ног з дыханнем, і такім чынам падвышаюць сваю здольнасць пераадольваць большыя адлегласці без адпачынку.
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Лепшая, больш эфектыўная праца рук і ног

Тэма: Паляпшэнне агульнай выніковасці камандных відаў спорту
Мэта настаўніка:
– Вучань лепш валодае тэхнікай камандных гульняў (баскетбол, валейбол)
Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы навучымся лепш кідаць, лавіць і адбіваць мяч. Гульня ў валейбол і баскетбол прынясе вам больш задавальнення, вы навучыцеся больш эфектыўна гуляць і атрымліваць больш ачкоў, і вашыя падачы будуць дакланыя і трапныя. Такім чынам, сёння мы будзем удасканальваць некаторыя тэхнічныя элементы гэтых гульняў.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: