Прыклады мэтаў настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў

Тэма: Графік лінейнай функцыі у = аx + в
Мэты: вучань зразумее паняцце “лінейная функцыя” і будзе ў стане намаляваць яе графік

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Пасля гэтага ўроку вы будзеце ведаць, чаму лінейная функцыя называецца «лінейнай» і навучыцеся маляваць яе графік.

Тэма: Роўнасці
Мэта:
– Вучань здольны запісаць змест задання ў форме алгебраічнага выразу

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы навучыцеся таму, як ў сціснутай форме прадставіць праблему ці задачу пры дапамозе літараў, знакаў і знакаў дзеяння.

Тэма: Падлік працэнту ад дадзенай лічбы.
Мэты настаўніка:
– Вучань валодае канцэпцыяй працэнтаў, разумее: неабходнасць выкарыстання працэнтаў у паўсядзённым жыцці і можа вылічыць працэнтную долю ад дадзенай лічбы.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Пасля ўрока вы будзеце ў стане вылічыць працэнт ад ліку, і справіцца з сітуацыяй паўсядзённага росту і скарачэння коштаў у крамах.

Рубрыка: Мадэлі скарочанага памнажэння
Мэты настаўніка:
– Вучань ведае і ўжывае мадэлі скарочанага памнажэння

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Вы даведаецеся аб тым, як палегчыць сабе разлікі шляхам мадэляў скарочанага памнажэння

Тэма: Розніца квадратаў двух алгебраічных выразаў.
Мэта настаўніка:
– Навучыць вучняў выкарыстанню вядомага спосабу падліку і тлумачэнне ім таго, што гэты спосаб дапамагае лічыць хутчэй.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Сёння мы скарочваем спосаб падліку розніцы квадратаў двух алгебраічных выразаў.

Тэма: Фалес- чалавек ценю (Фалес у Егіпце «уразіў» жрацоў і фараона Амасіса тым, што здолеў дакладна знайсці вышыню піраміды Хеопса. Ён дачакаўся моманту, калі даўжыня ценю палкі становіцца роўнай яе вышыні, і тады вымераў даўжыню ценю піраміды.)

Мэта настаўніка:
– Патлумачыць вучням, што за адкрыццём заўсёды крыецца яго творца. Фалес, хоць і жыў вельмі даўно, выкарыстаў свае веды, добра вядомыя (прынамсі, часткова) некаторым навучэнцам, і змог вельмі практычна выкарыстаць гэтыя веды.

Тыя ж мэты мовай вучняў:
Мы пастараемя зразумець, як і з выкарыстаннем якіх ведаў Фалес знайшоў вышыню піраміды.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: