Прыклад выкарыстання наштобузу пры зваротнай сувязі

НАШТОБУЗУ:
1. Правільна запісаць дадзеныя.
2. Запісаць рашэнне ў выглядзе арыфметычнага выразу.
3. Пісьмова рашыць задачу.
4. Правільна рашыць задачу.

На вагах ляжаць 3 вялікіх скрынкі і восем малых. Адна маленькая скрынка важыць 38 г. Колькі важыць вялікая скрынка?

Міхась,
ты не запісаў дадзеныя задачы
Рашэнне няправільнае, але добра, што ты запісаў адказ

Трэба было запісаць:
Дадзеныя: 3 – колькасць вялікіх скрынак
8 – колькасць маленкіх скрынак
38 г. – вага маленькай скрынкі
500 г – агульная вага ўсіх скрыняў
Пытанне: вага вялікай скрыні
Магчыма, менавіта таму ты няправільна рашыў задачу. Ты адняў ад вагі маленькай скрыні 8, а трэба было палічыць агульную вагу ўсіх скрынак, гэта значыць 38х8=304. Тое, як ты далей рашаў задачу, прывяло б цябе да правільнага адказу, каб ты знайшоў для гэтага правільныя лічбы.

На будучыню я раіла б табе запісваць дадзеныя, тады прасцей пазбегнуць памылкі. Калі будзеш рашаць задачу нумар 4, памятай аб гэтым. І дай мне на праверку на наступных занятках.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: