Як падрыхтаваць зваротную інфармацыю ад настаўніка да вучня

Паглядзіце на зваротную сувязь, падрыхтаваную Вамі для вучня, і адкажыце на наступныя пытанні:
1. Ці напісалі Вы напачатку якую-небудзь пахвалу ці камплімент?
2. Ці звярталіся Вы да вучня па імені?
3. Ці Вашыя заўвагі тычыліся толькі працы вучня (а не самога вучня)?
4. Ці у Вашай ацэнцы станоўчыя заўвагі пераважаюць адмоўныя?
5. Ці да кожнай крытычнай заўвагі была дададзеная прапанова таго, як павінен выглядаць правільны адказ?
6. Ці вучань атрымаў таксама і нейкую агульную параду, якая магла б у будучыні дапамагчы яму дасягнуць лепшых вынікаў?
7. Ці вучню было зададзенае пытанне, якое заахвоціла б яго да далейшых разважанняў над выкананай працай?
8. Ці заўвагі да працы вучня прадстаўленыя зразумелай яму мовай?
9. Ці ўсе Вашыя каментары былі дастаткова падрабязнымі?
10. Ці вучань атрымаў параду, у якім накірунку ён павінен развівацца далей?
11. Ці вучню была прапанавана Ваша дапамога ў пераадоленні складанасцяў і паляпшэнні сваёй працы?
12. Ці вучню было прапанавана абмеркаванне Вашых каментараў, калі ў яго ёсць да гэтага пытанні?
13. Ці ўсе заўвагі былі пасля падсумаваныя?

За кожны станоўчы адказ залічыце сабе адзін пункт. Калі лічба пунктаў не перакрочвае дзесяці, варта дапрацаваць сваю зваротную сувязь.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: