Аб актыўнай ацэнцы

Актыўная ацэнка, вядомая таксама як “ацэнка ў дапамогу навучанню”,  ў многіх краінах лічыцца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў рэфармавання адукацыі. Даклад Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) у 2005 г. сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду ацэнкі ў паляпшэнні вынікаў навучання, падрыхтоўкі да навучання на працягу ўсяго жыцця і забеспячэнню роўных магчымасцяў у галіне адукацыі.

Элементы актыўнай ацэнкі

Калі настаўнік ацэньвае актыўна, ён:

  • Вызначае мэты ўроку і фармуліруе іх так, каб яны былі зразумелымі для вучняў

Яшчэ перад планаваннем заняткаў настаўнік вызначаецца, якія мэты ён хоча ажыццявіць разам з вучнямі падчас заняткаў. Ён таксама акрэслівае, якіх дасягненняў ён чакае ад вучняў. Часьцяком мэты, якія ставіць перад сабой настаўнік, могуць быць незразумелымі для вучняў. Таму настаўнік павінен сфармуляваць мэты так, каб іх мог зразумець кожны. Напрыканцы ўрока вучні з настаўнікам правяраюць, ці яны дасягнулі пастаўленыя мэты.

  • Разам з вучнямі вызначае крытэрыі ацэнкі, то бок што ён будзе браць пад увагу пры ацэнцы працы вучня

Вучань мусіць ведаць, што дакладна будзе ацэньвацца. Трэба вызначыць, на што будзе звяртацца ўвага падчас ацэнкі (“наштобузу”).

Ідэя заключаецца ў тым, каб дакладна акрэсліць тыя элементы, якія пакажуць як настаўніку, так і вучню, у якой меры атрымалася дасягнуць мэты ўрока.

Крытэрыі дапамагаюць вучням падрыхтавацца да кантрольных і падказваюць, як яны павінны выканаць працу, каб дасягнуць мэтаў, вызначаных настаўнікам. Настаўнік паслядоўна ацэньвае толькі тое, што было агаворана раней.

  • Усведамляе адрозненні паміж актыўнай і падсумоўваючай ацэнкамі

Падсумоўваючая ацэнка мае важнае значэнне для абагульнення ведаў, набытых вучням, і звычайна абмяжоўваецца адзнакай. Актыўная ацэнка павінна  дапамагчы вучню зразумець, што ён зрабіў так, а што не так, і як ён можа палепшыць сваю працу. Пры актыўнай ацэнцы вучні рэдка атрымліваюць адзнакі, а нашмат часцей – зваротную інфармацыю ад настаўніка альбо таварышаў.

  • Працуючы і з вучнямі і бацькамі, стварае атмасферу, якая спрыяе навучанню

Варта прысвяціць час на класную дыскусію аб тым, як вучні вучацца і што ім у гэтым дапамагае. У выніку ў вучняў павышаецца самаацэнка, з’яляецца зацікаўленасць у навучанні і самастойнасць, здольнасць да супрацоўніцтва і свядомасць навучальнага працэсу.

  • Ведае, як сфармуляваць ключавыя пытанні

Ключавыя пытанні схіляюць вучняў да мыслення. Дзякуючы сваёй добрай фармуліроўцы, яны паказваюць навучэнцам больш шырокі кантэкст праблемы, заахвочваюць да пошуку адказаў і больш актыўнага ўдзелу ў працэсе навучання.

  • Умее задаваць пытанні, якія уцягваюць вучняў ва ўрок

У актыўнай ацэнцы задаванне пытанняў заключаецца ў інтэграцыі ўсіх вучняў ў пошук рашэння вызначанай настаўнікам праблемы. З гэтай мэтай настаўнік

  • падаўжае час чакання на адказ вучня
  • накіроўвае свае пытанні для ўсіх вучняў, а не толькі да тых, хто цягне руку
  • прапаноўвае шукаць адказы на пытанні ў парах
  • не карае за няправільныя адказы.
  • Эфектыўна прымяняе метад зваротнай сувязі

Замест адзнакі настаўнік падрыхтоўвае водгук па працы вучня. Добры водгук – гэта сапраўднае мастацтва; ён заўсёды павінен ўключаць у сабе чатыры элементы:

  • падкрэсліванне і пахвала добрых элементаў вучнёўскай працы
  • адзначэнне таго, што павінна быць выпраўлена, ці над чым трэба папрацаваць дадаткова
  • падказкі, як гэта можна зрабіць
  • парады аб тым, у якім напрамку вучань павінен працаваць далей

Зваротная сувязь павінна быць сцісла звязана з раней вызначанымі крытэрамі ацэнкі (наштобузу).

  • Уводзіць і практыкуе метад узаема- і самаацэнкі.

Вучні – на аснове вызначаных крытэраў ацэнкі – узаемна праглядаюць працы адзін аднаго і даюць парады па іх паляпшэнні. Гэта мае дваякае значэнне: з аднаго боку, вучань добрае разумее таварыша, чыю працу правярае, таму што сам толькі што рашаў тую ж задачу, а з другога боку вучыцца ад яго: вызначэння крытэраў ацэнкі (што ацэньваю?), і уменняў прадстаўлення водгукаў (як мне гэта пераказаць?).

Калі вучань сам можа ацаніць, як шмат ён даведаўся і што яшчэ неабходна зрабіць, каб дасягнуць жаданай мэты, гэта дапамагае яму ў працэсе навучання і чыніць з яго актыўнага ўдзельніка гэтага працэсу.

Данута Стэрна

 

 

 


Comments

Аб актыўнай ацэнцы — 1 каментарый

  1. Добрый вечер. Я регестрировалась на Ваш курс, но у меня произошли проблемы с почтой, удалилась вся информация, поэтому я не знаю, принята я на курс или нет. Если можно, то ответьте, пожалуйста.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: