Народная легенда “Нарач” як аснова літаратурнай легенды М.Танка, як дзейсны спосаб раскрыцця таленту паэта

Распрацоўка урока беларускай літаратуры Галіны Сухавай

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць:

  • Мастацкую арыгінальнасць літаратурнай легенды (моўную выразнасць, апісанні прыроды),
  • Якія творы  ; 
  • прыёмы раскрыцця мастацкай арыгінальнасці літаратурнай  легенды М.Танка;
  • ідэю твора , змогуць даць правільны  адказ на выніковае тэставае заданне ўрока (гл. дадатак)

 

умець, выбіраць тэкставую інфармацыю для характарыстыкі галоўнага героя, ствараць вобразныя асацыяцыі, выражаць свае адносіны да ўчынкаў герояў.

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі,садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;

сродкамі  матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай  навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго), спрыяць фарміраванню адмоўнага стаўлення да праяўлення чэрствасці і абыякавасці, да эстэтычнай неразвітасці.

Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.

Від урока : урок-дыялог з элементамі разважання.

 Ход урока

 1 этап. Арганізацыйны ( да 3 хвілін)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
1.1.Арганізую ўвагу, добразычлівы настрой усіх вучняў гульнёй-размінкай .Усе вучні становяца ў рад і трымаюцца за рукі.Адказваючы на пытанне настаўніка, робяць крок назад ці наперад да дошкі

  • Твая адзнака па беларускай літаратуры за першую чвэрць вышэй за 7 балаў. Наперад.
  • На тваёй кніжнай паліцы дома ёсць творы беларускіх пісьменнікаў. Наперад
  • Твае работы творчыя не раз адобрыла настаўніца і аднакласнікі. Наперад
  • Ты добра памятаеш змест народнай легенды пра возера Нарач, якую чыталі ў першай чвэрці. Наперад
  • Каб напісаць сачыненне, звяртаешся па дапамогу да бацькоў. Назад
  • Ты ніколі не карыстаешся пры напісанні сачынення творамі  пісьменнікаў і паэтаў. Назад. Чаму?

Нам амаль удалося наблізіцца да дошкі, на якой напісаны тэма і праблема ўрока. Што перашкаджала ў гэтым, што адкідвала назад? Чаму можна навучыцца на гэтым уроку?

Як вы адчуваеце сябе ў разарваным ланцугу? Чаму яшчэ вельмі важнаму можна навучыцца, каб у канцы ўрока гэтак жа прыемна і зручна было стаяць, пабраўшыся за рукі?

 

1.1.Мабілізуюцца на работу.

 

2 этап.  Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока (да 3 хвілін)

Мэта этапа: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнаваўчы інтарэс, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік ўрока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на  дзейнасць і яе вынікі.

2.1.Арганізую навучальны дыялог па высвятленні тэмы, мэты і праблемы ўрока.Сёння мы сустрэліся, каб абмеркаваць праблему выкарыстання ў сваёй творчай працы чужога твора. На матэрыяле літаратурнай легенды Максіма Танка пра возера Нарач мы пераканаемся, што браць за аснову свайго сачынення народныя легенды бывае вельмі карысным.А ці ведаеце вы, што калі літаратар у сваёй працы выкарыстоўвае чужы твор без спасылкі на аўтара, то яго абвінавачваюць у плагіяце. Вас калі-небудзь абвінавачвалі ў плагіяце? Як бы вы сказалі, што такое плагіят? Чаму гэта дрэнная з’ява?Максім Танк не саромеецца прызнацца (прычым гэта робіць у самых першах радках), што літаратурная легенда, якую вы чыталі на папярэднім уроку, напісана на аснове вядомага твора. Што натхніла паэта на напісанне літаратурнай легенды? Зачытайце радкі з паэмы.Як бачым, паэта немагчыма абвінаваціць у плагіяце народнай легенды. Тады як вызначыць, якую карысць прынесла паэту ўзятая ім за аснову народная легенда? І ці можна лічыць арыгінальным мастацкім творам легенду пра возера Нарач, напісаную Танкам? На гэтыя пытанні мы паспрабуем знайсці адказ на ўроку.

 Калі ласка, паглядзіце на змест тэставага задання, якое я вам збіраюся прапанаваць напрыканцы.

Паднімеце руку, хто з вас ужо ў дадзены момант можа выканаць гэтае заданне?

Як бы вы назвалі літаратурную легенду М.Танка пра возера Нарач:

-плагіятам. Чаму?

– літаратурнай апрацоўкай. Чаму?

-арыгінальным мастацкім творам. Чаму?

Скажыце, на якое пытанне вы ўжо ведаеце адказ? На якое трэба знайсці? Каб правільна адказаць, нам неабходна параўнаць падзеі і герояў легенды Максіма Танка і народнай легенды.

 

2.1.Слухаюць і ўспрымаюць словы настаўніка.У дыялогу з настаўнікам высвятляюць для сябе мэты  і задачы ўрока.2.2. Успрымаюць правілы ацэньвання сваёй работы на ўроку. 2.3.Успрымаюць неабходнасць параўнальнага аналізу твораў.

3 этап. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па вырашэнні  мэтаў урока (да 30 мінут)

Мэта : рашэнне праблемы ўрока з апорай на ўласны вопыт, тэкст, веды па тэорыі літаратуры, пазнаваўчая актыўнасць вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную  адукацыйную дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай вырашэння праблемы ўрока.

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
3.1. Арганізую работу па параўнанні падзей,герояў у творы, выкарыстоўваючы прыём “Дыскусія”.Я папрашу раздзяліцца на чатыры групы, па каляровых лістах, што загадзя былі раскладзены на рабочым месцы кожнага вучня. Заданні групам.Сінія – белыяСінія. Знайдзіце  адрозненні ў характарах галоўных герояў: Найрыты і Галіны, Андрэя і ВасіляБелыя.  Знайдзіце  агульныя рысы характару ў галоўных герояў: Найрыты і Галіны, Андрэя і Васіля

Словы для падказкі: мужныя, непакорлівыя, змагары за сваё шчасце.

Чырвоныя – зялёныя

Чырвоныя. Знайдзіце адрозненні ў паводзінах герояў:

Зялёныя. Знайдзіце агульнае ў паводзінах герояў.

Словы для падказкі:  самахвярнасць, гатоўнасць адпомсціць панам за нанесеную крыўду. На выкананне задання адводзіцца 3 хвіліны.

Першы раўнд дыскусіі

4 куты

Упрыгожваюць свет прыгожыя людзі  з прыгожым характарам.

Упрыгожваюць незвычайныя , цудоўныя , фантастычныя рэчы.

Упрыгожвае прырода.

Упрыгожвае слова, сказанае шчыра, ад сэрца.

Падказка з тэксту.

Мова спрыяе выяўленню таленту пісьменнікаў

 

3.1    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4 этап. Рэфлексія( да 3 хвілін)

Мэта этапа: усведамленне вучнямі актуальнай значымасці мастацкага твора, сітуацыі поспеху.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі  мастацкай значымасці  вывучанага твора, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнага свету вучняў.

 

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
   

5 этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін)

Мэта: даць правільны адказ на выніковае заданне ўрока

Педагагічная задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку

 

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
4.1 . Я думаю цяпер вы справіцеся паспяхова з выкананнем задання.Зноў становяцца ў рад, трымаючыся за рукі, як у пачатку ўрокаПравільны адказ на пытанне выніковага задання. Крок наперад.Вы будзеце выкарыстоўваць у сваіх сачыненнях творы іншых пісьменнікаў? А калі будзеце, то як? Каб ваша работа лічылася арыгінальнай , аўтарскай, што трэба выкарыстаць самастойнага? 4.1.Даюць адказы на выніковае заданне, ацэньваюць сваю работу.

 

Дамашняе заданне на выбар : напішыце легенду пра возера Нарач, хто не будзе выкарыстоўваць, няхай прачытае легенды іншыя легенды пра возера Нарач і вызначыць, ці з’яўляюцца яны проста літаратурнай апрацоўкай ці арыгінальным мастацкім творам?


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: