Аксана Сурыкава: “Актыўная ацэнка як аснова ўдасканалення педагагічнай дзейнасці, або “актыўная ацэнка, якая дапамагае вучыцца настаўніку”

Аўтар – старшы выкладчык кафедры кіравання ў сферы адукацыі, намеснік начальніка цэнтра  развіваючых педагагічных тэхналогій  Акадэміі паслядыпломнай адукацыі .

Даследчыца  ўбачыла ў методыцы АА не толькі спосаб паляпшэння навучання вучняў, але і магчымасць удасканалення настаўніка.  “Перафразуючы вядомы выраз «актыўная ацэнка дапамагае вучыцца вучню», можна сказаць, што актыўная ацэнка дапамагае вучыцца настаўніку, дазваляе падымацца на новыя ўзроўні прафесіяналізму,”- сцвярджае яна ў сваім артыкуле.

 

Метад актыўнай ацэнкі лічыцца эфектыўным сродкам павышэння выніковасці навучання. У адрозненні ад падсумоўваючай ацэнкі, прадстаўленай у выглядзе колькаснай адзнакі, актыўная ацэнка нясе ў сабе інфармацыю аб спосабах дасягнення больш высокіх вынікаў навучання, аб шляхах самаўдасканалення не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але ў асобасным развіцці вучня. Актыўная ацэнка накіравана, у першую чаргу, на тое, каб дапамагаць вучыцца дзіцяці, а не толькі канстатаваць вынікі яго навучання.

Для педагога метад актыўнай ацэнкі можа стаць інструментам удасканалення асабістай педагагічнай дзейнасці, сродкам развіцця прафесійнага майстэрства, павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Педагагічную прафесію справядліва адносяць да адной з найбольш творчых. Сутнасць педагагічнай прафесіі ў творчым, пераўтваральным узаемадзеяні з дзіцем. Любое педагагічнае пераўтварэнне абавязкова ўключае ў сябе творчы пачатак, таму што асоба дзіцяці, на якую яно накіравана, заўсёды ўнікальная і непаўторная. Місія педагога «у аказанні дапамогі ва ўдасканаленні юнаму чалавеку, але разам з тым ён натуральна падпарадкаваны прынцыпу перш за ўсё ажыццявіць у сабе тое, што ён павінен выгадаваць ў сваіх вучнях» [2, с.44]. Творчы педагог той, які праяўляе творчасць, у першую чаргу, у адносінах да сябе як асобы і прафесіянала.

Творчая дзейнасць вельмі дынамічная і адпаведна патрабуе ад педагога ўмення пастаянна вучыцца, а таксама адэкватна ацэньваць вынікі ўласнай працы, вызначаць ступень прагрэсу ў прафесійным і асобасным развіцці. Актыўнае, а не канстатуючае, ацэньванне дазволіць настаўніку атрымаць інфармацыю аб тым, наколькі паспяхова ідзе працэс выкладання, якія ёсць складанасці, якім чынам карэктаваць уласныя дзеянні і паляпшаць вынікі педагагічнай дзейнасці. Перафразуючы вядомы выраз «актыўная ацэнка дапамагае вучыцца вучню», можна сказаць, што актыўная ацэнка дапамагае вучыцца настаўніку, дазваляе падымацца на новыя ўзроўні прафесіяналізму.

Адэкватнае ацэньванне настаўнікам ўласнай прафесійнай дзейнасці – пытанне дастаткова складанае. Мы, педагогі, схільныя кананізаваць метады сваёй работы. У той жа час, нізкія вынікі навучання часта тлумачым недасканаласцю адукацыйных праграм, падручнікаў і дыдактычных дапаможнікаў, а таксама адсутнасцю матывацыі да вучэння ў саміх навучэнцаў, нежаданнем іх бацькоў надаваць належную ўвагу выхаванню і навучанню дзяцей. Калі педагог не аналізуе і не спрабуе адэкватна ацаніць уласную працу, то яму дастаткова цяжка прызнаць, што нізкія паказчыкі ў вучобе яго выхаванцаў могуць быць звязаныя з недасканаласцю яго прафесійнай дзейнасці, з разузгадненнем паміж пастаўленай мэтай, абранымі формамі, метадамі і сродкамі навучання і выхавання.

Падобнае ацэньванне прафесійнай дзейнасці можа прывесці да дагматызацыі  педагагічнага мыслення настаўніка, ўзнагародзіць яго пэўнай доляй прафесійнай коснасці, а таксама падштурхнуць да сляпога прытрымлівання ўласнага мінулага досведу. Строгая арыентацыя на свае «універсітэты» падахвочвае педагога давяраць толькі таму, што пацвердзілася на ўласнай практыцы, што выверана гадамі прафесійнай дзейнасці. Такім чынам, закладваюцца асновы для з’яўлення педагагічных штампаў, фармуецца прыхільнасць да стэрэатыпаў.

Жорсткая ўстаноўка на ўласны прафесійны вопыт, з аднаго боку, закрывае педагога для новых ідэй, з другога – вядзе да сур’ёзных цяжкасцей ва ўзаемадзеянні з навучэнцамі. Погляд на выхаванца з вышыні педагагічнага вопыту прыводзіць да таго, што настаўнік у складаных адукацыйных сітуацыях не выходзіць за рамкі звыклай ролі, не можа ацаніць сябе і сваю дзейнасць адэкватна. У настаўніка «… руцінізаваныя педагагічныя дзеянні, падмацаваныя неадэкватнымі ацэнкамі і інтэрпрэтацыямі, выпрацоўваюць імунітэт да інавацый» [2]

Метад актыўнай ацэнкі ўласнай педагагічнай дзейнасці дасць магчымасць настаўніку захоўваць сацыяльна-прафесійную актыўнасць, весці творчы пошук, ажыццяўляць бесперапынную педагагічную адукацыю. Актыўная ацэнка патрабуе вялікай  унутранай працы настаўніка па аналізе і абагульненню асабістага педагагічнага вопыту з мэтай вызначэння моцных і слабых месцаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, выяўлення напрамкаў для далейшага росту.

 

Актыўная ацэнка ўласнай педагагічнай дзейнасці можа ўключаць наступныя кампаненты:

1. Вызначэнне мэты педагагічнай дзейнасці.

2. Вызначэнне крытэрыяў эфектыўнай педагагічнай дзейнасці («наштобузу» для настаўніка).

3. Рэфлексіўны аналіз педагагічнай дзейнасці.

4. Ужыванне перанарміраванай мадэлі педагагічнай дзейнасці.

5. Зваротная сувязь.

 

Вызначэнне мэты педагагічнай дзейнасці. Мэта вызначае адукацыйны працэс. Настаўнік ставіць мэты да кожнага навучальнага занятку, сыходзячы з праграмных патрабаванняў, зместу прадмета, магчымасцяў навучэнцаў. Аднак вельмі важна, каб настаўнік вызначаў агульную мэту ўласнай педагагічнай дзейнасці, ўсведамляў яе як сваю прафесійную місію. У сувязі з гэтым вылучаюць наступныя іерархічныя ўзроўні пастаноўкі мэты:

1) Педагагічная дзейнасць нацэлена на перадачу адаптаванай вучэбнай інфармацыі. Асноўная задача дзейнасці настаўніка ў гэтым выпадку трансфармаваць, адаптаваць вучэбную інфармацыю і забяспечыць даступнасць яе разумення вучнямі.

2) Педагагічная дзейнасць накіравана на забеспячэнне ведаў, уменняў, навыкаў вучняў па пэўнай тэме (курсе) вучэбнага прадмета. Асноўная задача настаўніка заключаецца ў пабудове сістэмы работы навучэнцаў, накіраванай на засваенне канкрэтнага навучальнага раздзела.

3) Педагагічная дзейнасць нацэлена на досыць поўнае засваенне вучнямі вучэбнага прадмета. Асноўная задача педагога ў тым, каб арганізаваць вучэбную дзейнасць навучэнцаў, фарміруючую сістэмныя веды і арыентацыі па вучэбным прадмеце ў цэлым.

4) Педагагічная дзейнасць накіравана на агульнае развіццё навучэнцаў, фарміраванне асобы вучня. Асноўная задача настаўніка ў ажыццяўленні пошуку шляхоў станаўлення вучня як суб’екта дзейнасці, здольнага самастойна фармуляваць навучальныя і жыццёвыя задачы і несці адказнасць за якасць іх рашэння.

 

Вызначэнне крытэрыяў эфектыўнай педагагічнай дзейнасці («наштобузу» для настаўніка). Настаўнік можа вызначыць для сябе крытэрыі эфектыўнай педагагічнай дзейнасці як пэўны эталон, да якога ён імкнецца. У якасці прыкладу можна прапанаваць наступныя крытэрыі:

 

  1.  
Мэта маёй педагагічнай дзейнасці Засваенне (дастаткова поўнае) навучэнцамі вучэбнага прадмета Агульнае развіццё навучэнцаў, фарміраванне асобы вучня
  1.  
Змест маёй педагагічнай дзейнасці Стварэнне сістэмы дзейнасці (ўласнай і вучняў), фарміруючай сістэму ведаў і арыентацый па вучэбным прадмеце ў цэлым Распрацоўка і ўвасабленне стратэгій ператварэння вучэбнага прадмета ў сродак фарміравання асобы навучэнца, яго запатрабаванняў у самавыхаванні, самаадукацыі, самаразвіцці
  1.  
Успрыманне мной навучэнца Вучань – суб’ект вучэбнай дзейнасці Вучань — суб’ект жыццядзейнасці
  1.  
Метады, пераважаючыя ў маёй педагагічнай дзейнасці Праблемныя, часткова-пошукавыя (эўрыстычныя) Праблемныя, часткова-пошукавыя, даследчыя
  1.  
Вынік маёй педагагічнай дзейнасці Прадуктыўны: сістэмныя веды вучняў па вывучаемым прадмеце ў цэлым  Высокапрадуктыўны:
ключавыя кампетэнцыі вучняў; здольнасць вучня да самаразвіцця ў наступнай самастойнай дзейнасці 
  1.  
Патрэбнасці, якія вызначаюць маю педагагічную дзейнасць Патрэбнасці ў павышэнні ўзроўню прафесійнага майстэрства Патрэбнасці ў самаактуалізацыі
  1.  
Матывы, пераважаючыя ў маёй прафесійнай дзейнасці Прафесійныя матывы: ўстойлівае жаданне вучыць і выхоўваць; пошук творчых форм і метадаў працы, стварэнне ўласных канцэпцый выхавання дзяцей Матывы асобаснай самарэалізацыі: імкненне дасягнуць выніку ў прафесійнай дзейнасці без асобаснай прагматычнай матывацыі, атрыманне задавальнення ў самой творчай дзейнасці, якая мае глыбокі асобасны сэнс 

 

 

Рэфлексіўны аналіз педагагічнай дзейнасці. Рэфлексіўны аналіз ўключае ў сябе наступныя дзеянні:

1) Выдзяленне цяжкасцяў і праблемных сітуацый у педагагічнай дзейнасці (напрыклад, дзеці дрэнна вырашаюць матэматычныя задачы, або робяць шмат памылак у напісанні слоўнікавых слоў, або няякасна выконваюць хатнія заданні і г.д.).

2) Рэканструкцыя фрагмента навучальнага занятку, на якім узнікае цяжкасць (падрабязнае апісанне, пратакол, сцэнар, дзе адлюстраваны дзеянні настаўніка і вучняў).

3) Аналіз сітуацыі, вылучэнне паказчыкаў педагагічнай дзейнасці (мэты, метады, сродкі і да т. п.) і параўнанне іх з крытэрыямі эфектыўнасці («наштобузу» для настаўніка), вызначэнне адрозненняў паміж рэальнай дзейнасцю і крытэрыямі эфектыўнасці.

4) Распрацоўка новай (перанарміраванай) мадэлі педагагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці, якая дазволіць пераадолець вышэйназваныя цяжкасці і праблемныя сітуацыі.

 

Ужыванне перанарміраванай мадэлі педагагічнай дзейнасці на практыцы прыводзіць да таго, што настаўнік свядома ўдасканальвае адукацыйны працэс. Ён вызначае прычыны неэфектыўнай педагагічнай дзейнасці і ліквідуе іх у адпаведнасці з крытэрыямі.

 

Зваротная сувязь патрабуе,  каб  настаўнік атрымліваў інфармацыю ад вучняў, іх бацькоў пра змены, якія адбыліся ў адукацыйным працэсе. Зваротная сувязь можа ажыццяўляцца ў выглядзе анкетавання, тэставых заданняў, «лістоў настаўніку», «SMS настаўніку», бацькоўскай пошты і да т. п.. Галоўная задача, каб настаўнік атрымаў звесткі, якія дазволяць яму адкарэктаваць навучальны працэс, палепшыць вынікі навучання і выхавання, і ў выніку ўдасканаліць ўласную прафесійную дзейнасць.

 

Актыўная ацэнка педагагічнай дзейнасці стымулюе настаўніка да пастаяннага навучання, да павышэння кваліфікацыі, да самаразвіцця ў прафесійным і асобасным планах на працягу ўсяго перыяду свайго працоўнга жыцця.

 

Літаратура

 

  1. Вершловский, С. Г. Теоретические и организационные проблемы постдипломного педагогического образования / С. Г. Вершловский // Педагогика. — 2010. — № 5. — С. 110—115.
  2. Рубинштейн, М. М. Проблема учителя: Учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / М. М. Рубинштейн; Под ред. В. А. Сластенина. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — 176 с. — С. 44.

 

Артыкул Аксаны Сурыкавай на рускай мове

 

 

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: