Як вы лічыце, ці магчыма, каб адзін з астранаўтаў-блізнятаў змог прыляцець на Зямлю ў момант нараджэння свайго брата-блізнюка?
Як вы лічыце, якім чынам трэба перасунуць прамавугольную металічную пліту, каб нерухомы назіральнік убачыў яе у выглядзе квадрата?
Чаму закон інерцыі можа быць смяротна небяспечным?
Што больш служыць бяспецы ў аўтамабілі: паветраная падушка ці рамні бяспекі?
На чым заснавана чыстка дываноў праз выбіванне?
Чаму гумовы мячык падскоквае ад зямлі штораз ніжэй ды ніжэй?
Чаму адзенне са штучных матэрыялаў пасля мыцця трэба прапаласкаць з антыстатычным сродкам?
Патлумач, для чаго аўтамабілі-цыстэрны маюць ланцуг, які цягнуць за сабой па дарозе?
Колькі разоў Янка ўздыме штангу, каб спаліць энергію ад адной ежы (1840 ккал)? Пракаментуй вынік.
На чым заснавана “сіла спрацоўвання” ў лыжных мацаваннях? Чаму ў сэрвісе мы паведамляем сваю вагу і ступень дасведчанасці?
У ацяпляльны сезон адна сям’я выкарыстоўвае для абагрэву прыладу магутнасцю 4 kW. Наколькі вялікае воблака вуглякіслага газу паўстане ў выніку абагрэву 10 мільёнаў сем’яў за 4 месяцы ацяпляльнага сезону?
Як памераць скорасць снараду ў цацачным пісталеце?
У дзве шклянкі, з халоднай і цёплай вадой, крапнулі чарнілаў. Як даведацца, якая шклянка з цёплай вадой, а якая з халоднай?
Чаму новыя варачныя панэлі, якія выкарыстоўваюцца на кухні, халодныя? Ці можна згатаваць на іх ваду ў звычайным посудзе?
Як зменяцца шыны, напампаваныя на горным перавале пры тэмпературы 20OC да ціску 2 Atm, калі аўтамабіль з’едзе y даліну, дзе тэмпература складае +30OC?