Колькі абаротаў шпулі трэба зрабіць, каб раскруціць пэўную колькасць метраў накручанага на яе кабеля?
Чаму можна множыць на нуль, але нельга на яго дзяліць?
Як ты лічыш, на што трэба звярнуць увагу, змяшчаючы свае ашчаджэнні ў банк ці беручы крэдыт?
Як пераканацца, ці хопіць аркуша дэкаратыўнай паперы, каб абгарнуць скрынку з абуткам?
Два чалавекі маюць розныя кубкі. Якім чынам наліць ім аднолькавую колькасць напою?
Як павінна ісці муха па канту куба, каб, не ўваходзячы ў яго ўнутр, прайсці накарацейшым шляхам паміж вяршынямі – канцамі дыяганалі куба?
Гульня складаецца ў адыманні ад ста адназначных лікаў, называных па чарзе двума спаборнікамі. Як выйграць – зрабіць, каб спаборніку застаўся лік, які перавышае рэшту?
Колькі дыяганаляў мае дзесяцівугольнік, а колькі дваццацівугольнік?
Як бы ты змерыў вышыню егіпецкай піраміды?
Як з дапамогай кравецкага метра пабудаваць прамавугольны трохвугольнік?
Які колер мае мядзведзь, які прайшоў мілю на поўнач, пасля мілю на захад, а пасля мілю на поўдзень і заўважыў, што дайшоў да пункту выйсця?
Як трыма разрэзамі падзяліць торт на восем аднолькавых кавалкаў?
Пры якім маштабе плошча плану пакоя, пададзеная ў квадратных сантыметрах, значыць такую ж колькасць квадратных метраў у сапраўднасці?
Па якой паралелі шлях вакол зямнога шара ўдвая карацейшы за шлях па экватары?
На колькі працэнтаў вырасла падтрымка кандыдата на выбарах, які ў першым туры атрымаў 40%, а ў другім 50% галасоў гэтага самага ўчастка?