Прыклады ключавых пытанняў па хіміі

  • Якім чынам атамы ўтвараюць малекулы?
  • Якімі аргументамі можна давесці ці аспрэчыць сцверджанне, што шкло не раствараецца?
  • Як падабраць колькасць солі, каб марынаваныя агуркі не былі перасоленыя?
  • Мы купілі сродак ад шкоднікаў. Што трэба зрабіць, каб падрыхтаваць раствор належнай канцэнтрацыі?
  • Ты запляміў кашулю алеем. Чым лепш прыбраць пляму: вадой з мылам – ці бензінам?
  • Чаму вада з вапнай мутнее, калі ты праз трубку надзьмеш у яе паветра?
  • Маючы тры прабіркі з рознымі вадкасцямі, як ты адрозніш, у якой шчолач?
  • Патлумач, чаму натрый, кінуты ў ваду, моцна награваецца?
  • Чаму ў леках ад пякоткі і падвышанай кіслотнасці выкарыстоўваецца гідраксід магнію?
  • Што адбудзецца, калі кіслотны дождж пральецца на мармуровы помнік і на асфальтавую дарогу?
  • Салёнасць Балтыйскага мора складае 0,76%. Колькі вады трэба выпарыць, каб атрымаць кілаграм солі?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: