Данута Стэрна, эксперт Актыўнай ацэнкі, трэнер Цэнтра грамадзянскай адукацыі ў Варшаве піша пра стажыроўку ўдзельнікаў курса дыстанцыйнага навучання ў польскіх школах.
У чарговы раз нас наведалі беларускія настаўнікі, якія карыстаюцца метадам актыўнай ацэнкі. Прыехалі ў Польшчу 15 удзельнікаў дыстанцыйнага інтэрнэт курсу актыўнай ацэнкі. Група наведала школу Мантэсоры, грамадскую школу ў Таруні, дырэктарам якой з’яўляецца трэнер СЕО Эва Боргаш. Я мела задавальненне сустракацца з беларускімі калегамі ў чацвер, 28 красавіка, у апошні вечар іх побыту ў Варшаве.
Настаўнікі былі ў захапленні ад наведаных школ. У прыватнасці, ім спадабаліся адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Яны прызналі, што ў Беларусі існуе жорсткая дысцыпліна і вучні маюць значна менш свабоды і магчымасці творчага развіцця.
Я прадставіла гасцям даследаванні прафесара ў галіне адукацыі. Джона Хэты (John Hattie).
Яны былі вельмі ўражаныя . Да гэтага часу яны не мелі доступу да такога роду аналізу, які праводзіўся ў такім маштабе.
У канцы мы абмеркавалі выкарыстанне актыўнай ацэнкі. Мы паспрабавалі адказаць на часта ўзнікаючыя пытанні:
· Ці павінны прысутнічаць на кожным уроку ўсе элементы AA?
· Што рабіць, калі вучань не згодны з мэтамі ўрока, прапанаванымі настаўнікам?
· Ці тэма ўрока можа быць прыкладна такой жа, як яго мэта?
· Ці можа тэма ўрока стаць ключавым пытаннем?
· Як выкарыстоўваць права выбару, каб матываваць вучня да працы?
· Дзе знайсці карысныя для навучання метады і прыёмы?
Нам было цяжка развітацца. Настаўнікі сказалі, што яны не заўважылі , як праляцеў час . Мы зрабілі здымак на памяць на фоне малюнкаў, якія візуалізуюць некаторыя метады актыўнай ацэнкі.
Мы дамовіліся сустрэцца летам у Мінску,калі Беларускаму таварыству імя Роберта Шумана ўдасца выйграць грант для далейшага супрацоўніцтва Цэнтра грамадзянскай адукацыі з беларускімі настаўнікамі.
Крыніца:
http://www.ceo.org.pl/pl/ok/news/bialoruskie-nauczycielki-ponownie-w-polsce