Алена Цынкевіч. Урок на прынцыпах АА па хіміі ў 9 класе па тэме: “Полісахарыды. Цэлюлоза: будова, уласцівасці, прымяненне”.

Аўтар – настаўніца хіміі гімназіі №35 г. Мінска.

Эла Якубоўская пра ўрок Алены Цынкевіч: “Урок атрымаўся выдатны, поўнасцю грунтуецца на ідэях актыўнай ацэнкі. У Вас вельмі граматна сфармуляваныя НаШтоБуЗУ. Выдатна, што мэты і крытэрыі дзеці фармулююць ужо самастойна, гэты факт гаворыць пра выніковасць прымянення АА.  Матэрыял урока структураваны ў выглядзе табліцы, якую вучні запаўняюць самастойна. Мне заўсёды імпанаваў Ваш сістэмны падход: Вы ствараеце такім чынам і парадак у думках дзяцей.  Граматна выбудаваны рэфлексіўныя пытанні. Прасочваецца лагічнае выкарыстанне зваротнай сувязі і самаацэнкі. На ўроку працуюць дзеці, а не настаўнік за іх. Вельмі спадабалася, што крытэрыі сфармуляваны не толькі да дзейнасці на ўроку, але і да хатняга задання. Магчыма, ключавое пытанне не вельмі “займальнае” (гэта я прычапляюся). Але ў канцы навучальнага  года нам , бывае, не хапае сілаў на “займальнасць”. Трэба ствараць свой банк ключавых пытанняў на працягу года.”

План-канспект урока на рускай мове doc.15,3 kb


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: