Аўтар – выкладчыца педыятрыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Наталля Ільініч пра ўрок Вольгі Дзмітрачковай: “Ваша выніковая праца – сцэнарый урока з выкарыстаннем усіх элементаў АА – сапраўды выніковая, бо Вы ў ёй дэманструеце высокі ўзровень практычнага валодання ўсімі элементамі АА і высокі ўзровень тэарэтычнага асэнсавання філасофіі АА.
Спачатку пра вывады. Вы цэлы год спрабавалі працаваць па АА, паслядоўна асвойваючы адзін за адным элементы сістэмы, і таму Вашы вывады пра яе надзвычай каштоўныя для ўсіх нас, хто цікавіцца АА. Вы ўпэўніліся, што методыка дае станоўчы вынік, прычым максімальнага эфекту можна дасягнуць, калі прымяняць АА ў цэлым, а не асобнымі “пазламі”, калі прымяняць яе пастаянна, а не зрэдку, калі мець аднадумцаў сярод калегаў. Брава, сп. Вольга! Поўнасцю згодна з Вамі, лічу, што такія вывады ад педагога-практыка проста неацэнныя.
Што тычыцца сцэнарыя самога ўрока, то відаць, што Вы ўсё глыбока прадумалі і распрацавалі яго так, што кожны элемент АА да месца і працуе на дасягненне мэтаў. Я знайшла тут усе элементы АА і, здаецца, нічога немагчыма ні дадаць, ні адняць. Гэта тое, пра што гавораць – дасканаласць. Вашы калегі на адкрытым уроку, безумоўна, зразумеюць сутнасць методыкі і стануць Вашымі аднадумцамі. Гэта было б цудоўна!
Дзякуй Вам за Вашу цудоўную працу, за Вашу стараннасць, дысцыплінаванасць – заўсёды Вы на ДН рабілі ўсё ў тэрмін і найлепшым чынам! Мне радасна, што Вы – урач, а не прафесійны педагог, так глыбока і паслядоўна засвоілі методыку АА. Упэўнена, што Вы станеце місіянерам нашай справы ў асяроддзі выкладчыкаў каледжаў і ўніверсітэтаў!”
План-канспект урока на рускай мове doc.102kb