Міхась Кудзейка: “Урок працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва ў сістэме безадзнакавага навучання”

Аўтар – педагог, метадыст, выкладчык БДПУ імя М. Танка – у сваім новым артыкуле прадстаўляе прыкладную схему асобасна-арыентаванага ўрока працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва. Міхась Кудзейка вылучае 4 асаблівасці асобасна-арыентаванага падыходу ў навучанні і лічыць, што  у аснове прапанаванай структуры ўрока ляжыць класічная схема, якая складаецца з 4 асноўных этапаў: арганізацыйны момант; падрыхтоўка ўспрымання новага матэрыялу; засваенне і замацаванне новых ведаў; падвядзенне вынікаў. З-за спецыфікі адукацыйных арыенціраў і асаблівасцяў зместу навучальных прадметаў класічная структура ўрока дапаўняецца ключавымі элементамі, якія дазваляюць рэалізаваць асобасна-арыентаваны падыход у навучанні.”

Артыкул Міхася Кудзейкі “Урок працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва ў сістэме безадзнакавага навучання” (doc.52,0 kb)


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: