У гэтым модулі на нашым форуме разгарнулася сапраўдная дыскусія, падчас
якой выявіліся дзве крайнасці разумення актыўнай ацэнкі: ад бачання ў АА
панацэі, якая вылечыць усе нашы школьныя хваробы, да ўспрымання АА як нейкай
педагагічнай моды. Кажуць, што існуе мода на методыкі. Маўляў, пэўны час былі
папулярныя адны методыкі, а цяпер вось прыйшла мода на актыўную ацэнку. Але
актыўная ацэнка –гэта не новаўводзіны дзеля новаўводзін. Новая стратэгія
навучання прыходзіць у беларускія школы “знізу” – з грамадскіх аб’яднанняў, ад
настаўнікаў-наватараў, апантаных навукоўцаў-даследчыкаў і спецыялістаў сістэмы
павышэння кваліфікацыі педагогаў. Вядома, што актуалізацыя пэўных педагагічных
ідэй і рэалізацыя адпаведных адукацыйных мадэляў і стратэгій навучання
з’яўляюцца адказамі на выклікі развіцця грамадства ў вызначаны час.