Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі: дапаможнік для настаўнікаў

kniha-aaУ снежні 2014 года выйшла новая кніга пра актыўную ацэнку ў Беларусі. У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі. Кніга напісана на падставе досведу 150 настаўнікаў-практыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі: дапаможнік для настаўнікаў / М. І. Запрудскі, М. В. Кудзейка, Т. П. Мацкевіч і інш.; пад рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск, 2014. – 238 с.

Рэцэнзент: В. В. Гінчук, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі”, кандыдат педагагічных навук

У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Разглядаюцца сутнасць тэхналогіі, псіхалагічныя і дыдактычныя падыходы, на якіх яна будуецца, умовы яе паспяховай рэалізацыі, а таксама асноўныя сродкі, якія неабходны для яе рэалізацыі: дыягнастычная пастаноўка мэтаў, крытэрыі ацэнкі, зваротная сувязь, пытанні і інш. Дадзены рэкамендацыі па авалоданні і прымяненні актыўнай ацэнкі ў класе. У дадатку змешчаны ўрокі, якія распрацаваны па правілах актыўнай ацэнкі.

Дапаможнік будзе цікавым і карысным настаўнікам для ўдасканалення ўласнага вопыту выкладання, планавання, правядзення заняткаў і аналізу ўласнай дзейнасці; метадыстам і выкладчыкам ВНУ і ІРА – для асэнсавання і паляпшэння работы са студэнтамі і педагогамі.

Змест

Мікалай Запрудскі. Ад рэдактара

Слоўнік тэрмінаў і спіс умоўных скарачэнняў

Тамара Мацкевіч

І. Галоўнае пра актыўную ацэнку

1.1.    Чаму менавіта актыўная ацэнка, і як з’явілася гэта кніга?

1.2.     Што такое актыўная ацэнка? Чым яна адрозніваецца ад адзнакі?

1.3.     Большасць элементаў актыўнай ацэнкі знаёмы настаўнікам. У чым жа тады інавацыя?

1.4.     Які элемент актыўнай ацэнкі галоўны?

1.5.     Навошта настаўніку актыўная ацэнка, што яна дае?

1.6.     Як актыўная ацэнка стасуецца з адукацыйным заканадаўствам і інструктыўнай базай?

1.7.     Што актыўная ацэнка дае вучню?

1.8.     З якімі праблемамі вы можаце сутыкнуцца на практыцы?

Мікалай Запрудскі

ІІ. Псіхалагічныя і педагагічныя падставы актыўнай ацэнкі

2.1. Пра тэорыю дзейнасці

2.2. Пра дзейнасны падыход

2.3. Пра сістэмны падыход

2.4. Пра кампетэнтнасны падыход

2.5. Пра асобасна-арыентаваны падыход

Алена Радзевіч

ІІІ. Стварэнне асяроддзя, спрыяльнага для актыўнага навучання і ацэначнай дзейнасці

3.1. Асноўная ідэя

3.2. З чаго пачаць увядзенне актыўнай ацэнкі?

3.3. Што можна распавесці вучням на этапе ўвядзення актыўнай ацэнкі?

ІV. Элементы актыўнай ацэнкі

Алена Радзевіч, Мікалай Запрудскі

4.1. Свядомае планаванне мэтаў

4.1.1. Як звычайна настаўнікі фармуліруюць мэты на ўрок і які ў гэтым ёсць сэнс?

4.1.2. Мэтавызначэнне ў стратэгіі актыўнай ацэнкі

4.1.3. Прыклады пастаноўкі мэты

4.1.4. Мэта мовай вучня

4.1.5. Навошта і як знаёміць вучняў з мэтай урока?

4.1.6. Падвядзенне вучнямі вынікаў урока: праверка дасягненя мэты

Наталля Ільініч

4.2. Крытэрыі ацэнкі

4.2.1. Змест кантролю з боку настаўніка – таямніца для вучняў

4.2.2. Наштобузу – важны элемент актыўнай ацэнкі

4.2.3. Месца наштобузу ў адукацыйным працэсе

4.2.4. Прыклады наштобузу да ўрокаў

4.2.5. Наштобузу для дамашніх работ

4.2.6. Наштобузу да праверачных работ

4.2.7. Меркаванні настаўнікаў пра выкарыстанне наштобузу

4.2.8. Вучні пра наштобузу 4.2.9. Выкарыстанне наштобузу – не ўсё так лёгка

Міхась Кудзейка

4.3. Актыўная і падсумоўваючая ацэнка. Праца з бацькамі

4.3.1. Рэчаіснасць сучаснага навучання

4.3.2. Актыўная і падсумоўваючая ацэнка: у чым розніца?

4.3.3. Як сумясціць актыўную і падсумоўваючую ацэнку?

4.3.4. Актыўная ацэнка: актыўныя дзеці – актыўныя бацькі

4.3.5. Як пераканаць бацькоў і зрабіць іх сваімі партнёрамі?

4.3.6. Фрагменты вопыту ўзаемадзеяння настаўнікаў з бацькамі

Алена Палейка

4.4. Зваротная сувязь у актыўнай ацэнцы

4.4.1. Зваротная сувязь у сістэме традыцыйнага навучання

4.4.2. Якой павінна быць сапраўдная зваротная сувязь?

4.4.3. Як напісаць добры каментар?

4.4.4. Ці працуюць чатыры правілы зваротнай сувязі незалежна ад прадмета?

4.4.5. Як зменшыць чаc і працаёмістасць настаўніцкага каментара?

4.4.6. Колькі разоў можна выпраўляць працу вучня?

Эла Якубоўская

4.5. Тэхніка задавання пытанняў

4.5.1. Аб звычайнай практыцы працы з пытаннямі на ўроку

4.5.2. Пра новыя спосабы працы з пытаннямі на ўроках

4.5.3. Ключавыя пытанні

4.5.4. Прыклады ключавых пытанняў

Юрась Каласоўскі

4.6. Узаемная ацэнка і самаацэнка

4.6.1. Ці ўдзельнічаюць у ацэнцы самі вучні пры традыцыйнай практыцы навучання?

4.6.2. Сучасныя ўяўленні пра самаацэнку і ўзаемную ацэнку вучняў

4.6.3. Практыка арганізацыі самаацэнкі і ўзаемаацэнкі на ўроках

4.6.4. Узаемная ацэнка і ўзаемнае навучанне 4.6.5. Прыёмы і сродкі самаацэнкі і ўзаемнай ацэнкі

Галіна Сухава

V. Характэрныя памылкі ў выкарыстанні актыўнай ацэнкі

Мікалай Запрудскі, Тамара Мацкевіч

VI. Як і дзе можна авалодаць актыўнай ацэнкай

6.1. Самастойная практыка асваення актыўнай ацэнкі

6.2. Калектыўныя формы засваення актыўнай ацэнкі ва ўстанове адукацыі

6.3. Навучанне на спецыяльных курсах або семінарах

6.4. Майстар-клас як сродак навучання актыўнай ацэнцы

6.5. Школа, якая вучыцца актыўнай ацэнцы

6.6. Удзел настаўнікаў у дыстанцыйных курсах

Заключэнне

Дадаткі

1. Распрацоўкі ўрокаў, зробленыя ментарамі і студэнтамі дыстанцыйнага курса па актыўнай ацэнцы

1.1. Кацярына Ветрава. Геаметрыя. Тэма: «Сумма градусных мер углов треугольника. Внешний угол треугольника»

1.2. Людміла Каралёва. Фізіка. Тэма: «Испарение жидкостей. Факторы, влияющие на скорость испарения»

1.3. Аксана Колтан. Гісторыя. Тэма: «Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік»

1.4. Іна Слаута, Тамара Ціханчук. Пачатковыя класы. «Урок адкрыцця ведаў “Сверху вниз, наискосок”. Виктор Драгунский»

1.5. Галіна Сухава. Беларуская літаратура. Тэма: «Вобразы-носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера (Сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнім” К. Крапівы)»

1.6. Леанід Шафарэвіч. Хімія. Тэма: «Хімічныя ўласцівасці вады»

2. Спіс літаратуры

3. Звесткі пра аўтараў

Спампаваць кнігу (PDF, 4,75 Mб))

 

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: