Юрась Каласоўскі – настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Магілёва,фіналіст Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2014”. Нядаўна педагог у рамках “Фестывалю беларускага слова” правёў майстар-клас па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем навучальнай тэхналогіі актыўная ацэнка студэнтам, выкладчыкам філфака Віцебскага ўніверсітэта і настаўнікам-беларусаведам г. Віцебска.Юрась адказаў на пытанні студэнтаў пра актыўную ацэнку, новую кнігу пра АА, ўніверсітэцкую сталовую, спорт, школьную адукацыю, Дзень студэнта і любімых пісьменнікаў.Высветлілася, што па-за працай папулярызатар АА яшчэ і марафонец, і актыўны вандроўнік.
Інтэрв’ю Юрася Каласоўскага студэнтам філфака Віцебскага ўніверсітэта