Ала Пазнякова. Урок на прынцыпах АА па гісторыі Беларусі ў 7 класе па тэме: “Збліжэнне ВКЛ і Польшчы”.

Аўтар – настаўніца гісторыі СШ №10 г. Бабруйска.

Наталля Ільініч пра ўрок Алы Пазняковай: “Урок Ваш выдатны: арыгінальны, цікавы, наглядны, насычаны, арыентаваны на самастойнае здабыванне ведаў вучнямі. Цікавым момантам я лічу ўмелае выкарыстанне відэасюжэта пра Крэўскую ўнію з цыкла “Пад знакам Пагоні”. Асноўны змест новага матэрыялу вучні даведваюцца з відэа, пры гэтым Вы аналізуеце яго змест, абапіраючыся на наштобузу, вучні запісваюць галоўнае ў сшытак. Думаю, гэта “кіно” спрацавала на мэту ўрока, а не толькі аздобіла ўрок нагляднасцю. Добра, што Вы арганізавалі працу на ўроку з гістарычным дакументам – тэкстам ўніі. Змест Востраўскага пагаднення таксама вывучаўся па падручніку вучнямі самастойна. На ўсіх этапах Вы звярталі ўвагу на наштобузу, выкарыстоўвалі светлафоры для атрымання зваротнай сувязі, выклікалі адказваць метадам лёсавання.  Элементы АА, на мой погляд, ва ўроку вельмі арганічныя, удала працуюць на дасягненне мэтаў, нічога не вытыркаецца, не здаеца штучна прыцягнутым “для справаздачы”. Мне не ўдалося знайсці ніводнага элемента методыкі, якія б Вы не выкарысталі на гэтым уроку.”

План-канспект урока на рускай мове


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: