Аліна Ваўранюк. Урок на прынцыпах АА па беларускай мове ў 3 класе па тэме: “Дзень Волі. Пра герб і сцяг.”

Аўтар –  настаўніца пачатковых класаў са школы № 4 г. Беластоку. У 2014-15 навучальным годзе Аліна была студэнткай нашага дыстанцыйнага навучання па Актыўнай ацэнцы.

Алена Радзевіч пра ўрок Аліны Ваўранюк: “З вялікім хваляваннем чытала  Ваш урок.  Перачытала яго некалькі разоў, было адчуванне, што апынулася ў нейкай паралельнай, фантастычна нерэальнай Беларусі. Дзякуй Вам вялікі за тэму гэтага ўрока і за тое, што так многа робіце для захавання і развіцця беларускай культуры.

Добра, што дзеці напачатку ўрока атрымалі раздрукаваныя НаШтоБуЗУ, што дало ім магчымасць засяродзіць увагу на ключавых момантах ўрока. Спадабалася, што паказалі кароткі фільм са святкавання Дня Волі ў Беластоку, тым самым дзеці правялі паралель паміж рэальным жыццём ( свята, на якім былі вучні, іх бацькі і знаёмыя) і той інфармацыяй, якую Вы распавядалі на ўроку. Прыемна, што ўцягваеце дзяцей у размову і разважанні “Накіроўваю дзяцей на тое, каб самыя сказалі пра гістарычную беларускую сімволіку, якая была выкарыстана на святкаванні і якую маем у нашым кабінеце”. Акрамя звыклага для дзяцей чытання і пісьма, актыўна ўжываеце песні, маляваанне. Гэта актывізуе мысленне і дапамагае не стамляцца.”

План урока.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: