Яніна Пушкіна. Ключавыя пытанні па гісторыі і грамадазнаўству.

Аўтар – настаўніца гісторыі Бобрскай СШ Крупскага раёна. Сёлета спадарыня Яніна з’яўляецца студэнткай дыстанцыйнага навучання па Актыўнай ацэнцы. Высветлілася, што яна на сваіх уроках часта выкарыстоўвае ключавыя пытанні, таму сабрала іх цэлую скарбонку і на нашу просьбу з радасцю падзялілася ёю з калегамі.

Як і чаму з’явілася вера ў Бога?

Што б нас здзівіла ў побыце і штодзённым жыцці старажытных егіпцян?

А ці была Троя?

Чаму старажытным грэкам  не сядзелася дома? (Вялікая грэчаская каланізацыя)

Старажытнагрэчаскі тэатр – вялікае вынаходніцтва. Ці так?

Дэмакратыя – вялікае вынаходніцтва старажытных грэкаў. Ты згодны?

З чым быў звязаны росквіт Афін?

Што загубіла Афіны?

Да чаго прывяло Вялікае перасяленне народаў?

Чым адрознівалася дзяржава франкаў ад старажытных дзяржаў?

Якая з дзяржаў была больш магутнай і развітой – Візантыя ці Імперыя франкаў?

Чаму і як раскалолася хрысціянская царква?

Чым сярэднявечны горад адрозніваўся ад старажытнага?

Ці былі справядлівымі  крыжовыя паходы?

Вікінгі – гэта героі ці бандыты?

Хто са славян першым стварыў дзяржаву і чаму?

Ці ўдала склалася дзяржаўнасць у чэхаў, палякаў, балгараў, сербаў і харватаў?

Усходнія славяне “самі з вусамі”, ці хтосьці дапамог ім стварыць дзяржаўнасць?

Ці ўдалося ўсходнім славянам адбіцца  ад ардынцаў і крыжакоў?

Ці спыніла мангола-татарскае іга развіццё паняволеных славян?

Якім было жыццё людзей ў ледавіковы перыяд?

Як змянілася жыццё людзей у пасляледавіковы перыяд?

Чым адрозніваецца родавая абшчына ад суседскай?

Чым вытворчая гаспадарка адрозніваецца ад прысвойваючай?

Як здабывалі бронзу і жалеза на Беларусі?

Чаму ўзнікла няроўнасць ў грамадстве?

Якой была культура нашых продкаў у дапісьмовы час?

Ці добра, што ВКЛ аб’ядналася з Польшчай ў Рэч Паспалітую?

Хто дамінаваў у Рэчы Паспалітай – ВКЛ ці Польшча?

Чаму Контррэфармацыя перамагла Рэфармацыю на беларускіх землях?

Чаму Адраджэнне было на беларускіх землях і не было ў Масковіі?

Чаму ўзбунтаваліся казакі і да чаго гэта прывяло? (Казацка-сялянская вайна)

Ці не стала Невядомая вайна  (1654 – 1676 гг.) пачаткам нашага канца?

Чаму сяляне падымалі паўстанні і ніколі не маглі перамагчы? (Крычаўскае паўстанне)

Што новае з’явілася ў беларускім горадзе XVI – XVIII стст.?

Дзе гнёт быў большы – у Рэчы Паспалітай ці Расійскай Імперыі?

На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 г. і чаму?

Ці спрабавалі беларусы вырвацца з Расійскай няволі?

Ці варта было падымаць паўстанне 1830 – 1831 гг.?

Ці палегчыла жыццё сялян рэформа Кісялёва?

Якія асаблівасці развіцця прамысловасці Беларусі ў дарэформенны час?

Культура першай паловы XIX ст. “працавала” на нашу нацыю?

http://dn.aacenka.by/mod/forum/discuss.php?d=2092Перабудова – гэта непазбежнасць ці выпадковасць?

Савецкі саюз разваліўся сам,  ці ў гэтым вінаваты М. С. Гарбачоў?

Якім бы быў СССР, калі б ён захаваўся да нашых дзён?

Дзяржава – гэта “апарат гвалту”? (грамадазнаўства)

Ці ўсялякая дзяржава – Левіяфан?


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: