Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Якімаслабадской сярэдняй школы.
Мэта:
Будуць ведаць паняцце “ліра-эпічныя жанры”, тлумачыць на прыкладзе паэмы Янкі Купалы “Магіла льва”, асноўныя падзеі паэмы.
Змогуць параўнаць паэму з народным паданнем пра Магілёў па наступных крытэрыях:
Героі, прычыны іх паводзін, ідэя
Сродкамі літаратурнага матэрыялу паўплываць на ўнутраны свет вучняў і стварыць сітуацыю маральнай ацэнкі герояў; садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай, калектыўнай і парнай дзейнасці (уменне ўважліва слухаць, з павагай ставіцца адзін да аднаго, паважаць і ўспрымаць думкі аднакласнікаў, працаваць у калектыве).
Мэта на мове вучняў:Буду ведаць, наколькі паэма Янкі Купалы адрозніваецца ад народнай легенды і навошта Купала “рэдагаваў “ народную легенду пра Магілёў.