Аўтар – настаўніца пачатковых класаў СШ№2 г. Століна.
Наталля Ільініч пра ўрок Марыны Яхнавец: “Урок Ваш выдатны – лагічны, прадуманы, цікавы, разнастайны, выніковы (упэўнена!). І да таго ж, “наскрозь працяты” элементамі АА. Я знайшла ў ім з элементаў АА наступныя: сувязь з папярэднімі ведамі, дыягнастычныя мэты настаўніка, мэты мовай вучняў, наштобузу да дамашняга задання і да ўсяго ўрока, ключавое пытанне да тэмы, узаемаправерку дамашняга задання па ўзору, светлафоры (працавалі ўвесь урок, на розных этапах па-рознаму!), абмеркаванне адказаў у парах, выклікалі вучняў метадам лёсавання, самаправерка па ўзору на дошцы, ўзаемаправерка ў парах па ўзору на дошцы. Усе гэтыя элементы арганічна ўведзены ў тканіну ўрока, нічога не прыцягнута штучна, дзеля паказухі.”