Яніна Пушкіна. Урок на прынцыпах АА па грамадазнаўству ў 9 класе па тэме: “Творчы характар культуры”

Аўтар – настаўніца гісторыі Бобрскай СШ Крупскага раёна.

Наталля Ільініч пра ўрок Яніны Пушкінай: “Урок Ваш  вельмі спадабаўся – аж захацелася ў школу, як яго прачытала.

З элементаў АА я знайшла ў ім мэты мовай вучняў (наштобузу), ключавое пытанне, узаемаацэнку. Ці прымянялі Вы прыём непадымання рукі, лёсавызначальны мяшэчак? Ці набылі светлафоры? Таксама можна прымяніць. Відаць, што Вы не ставілі задачу ўвесці ва ўрок як мага болей прыёмаў АА, ды гэта і не трэба штучна рабіць, але гэтыя прыёмы, мяркую, тут будуць дарэчы. Мне спадабалася, як Вы падвялі вучняў да разумення паняцця творчасць праз стварэнне ўласнай эмблемы. Ва ўроку шмат актыўных метадаў, самастойнай работы вучняў, творчасці – фільтраванае чытанне тэкста, запаўненне табліцы пра спецыфіку творчасці, метад прыняцця рашэнняў, сінквэйн. Цудоўныя цытаты Б. Раджніша- дзе Вы іх сустрэлі? Я ніколі іх не чула! Вазьму ў сваю скарбонку, дзякуй”.

План-канспект урока


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: