Аўтар – настаўніца гісторыі Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лідар”.
Наталля Ільініч пра ўрок Марыны Каплінай: “Урок Ваш – шэдэўр, паважаная Марына! На мой погляд, элементы АА яго яшчэ больш палепшылі, ўзмацнілі эфектыўнасць. Вы ўжылі на гэтым уроку сувязь з папярэднімі ведамі, ключавое пытанне, мэты мовай вучняў, наштобузу (пры тым на кожным этапе урока звярталіся да яго), светлафоры (былі дарэчы), узаемаправерка крыжаванкі ў парах на пачатку пры актуалізацыі ведаў і тэста на этапе замацавання, пастаянна прымянялі абмеркаванне ў парах і лёсаванне пры выбары вучня для адказу. Зваротную сувязь ад вучняў Вы атрымлівалі яшчэ і з дапамогай рухаў вучняў, а не толькі святлафора. Што я прапусціла яшчэ?
Адзначыла з радасцю цікавы эпіграф, дыягнастычную мэту настаўніка, кароткую абагуленую мэту мовай вучняў і падрабязныя крытэрыі. Вельмі спадабаўся прыём актуалізацыі ведаў з дапамогай крыжаванкі – арыгінальна, цікава. Па-майстэрску Вы арганізавалі вывучэнне новага матэрыяла праз працу з падручнікам. Алгарытм працы класны: заданне – чытанне тэкста з мэтай пошуку адказу- абмеркаванне ў парах – адказы на пытанні з лёсаваннем- паказ на слайдзе поўнага адказу- раздача вучням раздрукоўкі з поўным адказам.”