Матэрыялы педагагічнага фестывалю-2017: ідэі настаўнікаў па ўкараненні АА

Алеся Аляксандрава: “Рэкламныя плакаты АА”. “Я прэзентавала рэкламны плакат НаШтоБуЗу (словы бацькоў і вучняў, якія я паспрабавала прадставіць у выглядзе схемы, фатаграфіі з адкрытага ўрока для педагогаў з элементамі АА). НаШтоБуЗу (1)   Другі плакат паказвае, што выкарыстанне стратэгіі АА дазваляе выхаваць актыўнага, свядомага, адказнага і самастойнага  выпускніка.”

Асабістае развіццё (1)

Алена Сом: “Самастойная праверка дамашняй работы” “Дзеці самі на перапынку правяраюць  дамашнюю работу і заносяць вынікі ў спецыяльны аркуш. На ўроку магу не правяраць нічога, эканоміцца час. Не ведаю як дзе, а ў нас у школцы без адсочвання выканання ДЗ хутка ніхто яго рабіць не будзе. А так у мяне на руках статыстыка па кожным уроку і вучню. З некаторымі бацькамі вельмі дапамагае размаўляць…”

Аркуш

Аркуш

Умоўныя значыкі

Умоўныя значыкі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Іна Плешавеня: “Канверт з палоскамі для метаду лёсавання”

Спадарыня Іна – настаўніца англійскай мовы з СШ №1 г. Паставы – піша: “У сваёй працы я часта выкарыстоўваю адзін з прыёмаў актыўнай ацэнкі, які называецца “правіла непадымання рукі”, або “метад лёсавання”. Гэта адзін са спосабаў працы з пытаннямі на ўроку. Паколькі я працую ў розных класах і іх ў мяне даволі шмат, то на кожную групу ў мяне ёсць свой канверт з палоскамі з імёнамі вучняў. Гэты прыём дазваляе палепшыць працу з пытаннямі , заахвоціць кожнага вучня падумаць, паразважаць над адказам бо любы з іх можа быць выкліканы, даць кожнаму вучню час на роздум над пытаннем, дазваляе развівацца не толькі найбольш здольным і актыўным вучням, але і тым, хто па сваім тэмпераменту патрабуе час на разважанне, або тым, хто часта проста адседжваецца, спадзеючыся на іншых.” dsc_0396 Наталля Саўко: “Блог настаўніка – сродак ўвядзення наштобузу для вучняў”

“Суть идеи заключается в том, чтобы активно использовать личный блог учителя для объяснения НаШтоБуЗУ учащимся. Предполагается, что учащиеся будут активно использовать НаШтоБуЗУ при подготовке домашних заданий, а также при подготовке к самостоятельным работам. Соответственно, имея свой личный блог, учитель имеет возможность распространять НаШтоБуЗУ среди учащихся, что способствует их самостоятельной работе. Кроме того родители видят, какие критерии учитель предъявляет учащимся. Учащиеся и их родители имеют возможность писать комментарии, если у них есть вопросы или предложения, таким образом осуществляется общение учителя, учащихся и родителей.  И здесь мы наблюдаем взаимодействие всех участников учебного процесса. Кроме того, распространение НаШтоБуЗУ через блог экономит время учителя и развивает его творческий потенциал, а также повышает интерес учащихся к изучению предмета и работе с Активной Оценкой. Что касается предмета иностранный язык, то я предлагаю печатать в блоге НаШтоБуЗУ к каждомуразделу. Предполагается, что учитель перед изучением нового раздела внимательно изучит материал, который будет предложен учащимся и на основе данного материала разработает критерии, которые будут включать все уровни от самого низкого до повышенного.”

Блог настаўніка (прэзентацыя)

Наталля Літоўчык: прыём “Высновы”

настаўніца пачатковых класаў СШ №55 г. Мінска”

“Мае мэтай на працягу ўрока пры выкананні ўсіх навучальных заданняў трымаць увагу навучэнцаў вакол мэты, якую яны дасягаюць на ўроку.

Сутнасць прыёму: пасля выканання кожнага практыкавання або навучальнага задання навучэнцы адказваюць на пытанні настаўніка. Варыянты задаваных пытанняў:

  • Якія высновы вы можаце зрабіць пасля выканання гэтага практыкавання?
  • Да якіх высноваў прыйшлі?
  • Для чаго вы выконвалі гэта практыкаванне?
  • Чаму вы навучыліся пасля выканання гэтага практыкавання?

Іншымі словамі, навучэнцы, робячы высновы, падводзяць вынік сваёй дзейнасці, суадносяць атрыманы вынік з пастаўленай мэтай.

Гэты прыём дае магчымасць настаўніку выбраць толькі тыя практыкаванні, якія будуць працаваць на дасягненне мэты ўрока, рэалізацыю наШтоБуЗУ. Дзеці вучацца ажыццяўляць дзеянні мэтанакіравана. Гэты прыём дазваляе бачыць сэнс сваёй дзейнасці як настаўніку, так і вучням.”

Святлана Здаранкова з Бабруйска, Вольга Кецко з Наваполацка, Алена Пракопчык з Мазыра прадставілі тры педагагічныя ідэі: “Наштобузу для эксперыментальных заданняў”, “Дзённік вучня” і “Лэпбук да ўрока”.

3 педагагічныя ідэі адным файлам

Ала Міхеева: “Поспеха-вымяральнік і поспеха-павышальнік”

Супрацоўніца Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі прадставіла інструмент самаацэнкі і самакантролю вучняў.
Поспеха-вымяральнік

Наталля Паплаўская: “Каляндар для АА”

“Мае каляндарыкі зроблены ля пяцікласнікаў, каб яны хутчэй запомнілі мэты на мове вучняў і маглі адзначыць на каляндары ўрокі-залікі”.

Каляндар АА

 

Вольга Відзібор: “Гістаграма поспеху”

Гістаграма поспеху


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: