Аўтар – настаўніца гісторыі Махроўскай школы Іванаўскага раёна. Спадарыня Наталля ў гэтым годзе скончыла нашы дыстанцыйныя курсы па Актыўнай ацэнцы.
Наталля Ільініч пра ўрок Наталлі Мурынай: “Ваш урок дэманструе, што элементы АА добра асвоены Вамі і Вы па-майстэрску іх выкарыстоўваеце.
З элементаў АА я знайшла ў Вашым уроку сувязь з папярэднімі ведамі, ключавое пытанне, мэты мовай вучняў (наштобузу), узаемаацэнку, працу ў парах, абмеркаванне адказу ў парах, святлафор, прыём неўзнятай рукі, лёсаванне пры выбары вучня для адказу. Мэты мовай вучняў (наштобузу) канкрэтныя, дыягнастычныя дасягальныя.
Урок добра прадуманы, да кожнага задання Вы прыклалі пытанні-крытэрыі, кожны этап працуе на дасягненне мэты ўрока.”