Аўтар – настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 Ваўкавыска, скончыла дыстанцыйны курс па АА ў гэтым годзе.
Алена Радзевіч пра ўрок Іны Рудой: “Прачытала Ваш урок з вялікай цікавасцю і задавальненнем. Радавалася, бо Вы ўлавілі самую сутнасць актыўнай ацэнкі. Я б сказала, што гэта класічны ўрок па актыўнай ацэнцы, а гэта значыць, што Вы паспяхова завяршылі дыстанцыйнае навучанне.
Навучальная мэта ў поўнай ступені адлюстоўвае канчатковы вынік урока, сфармулявана дыягнастычна; усе заданні, віды дзейнасці і ацэньванне лагічна адпавядаюць мэце. Дзеці вызначылі мэту разам з Вамі, абапіраючыся на тэму ўрока. Мне спадабалася, што для вучняў яна была сфармулявана ў выглядзе пытанняў, адказы на якія яны шукалі на ўроку.
На працягу ўрока ішло адсочванне дасягнення мэты “ Ответили ли мы на первый вопрос урока?”
НаШтоБуЗУ былі не толькі да ўсяго ўрока, але і да асобнага задання па якім была арганізавана ўзаемаацэнка.
Спадабалася, што не тлумачылі дзецям новыя паняцці ў гатовым выглядзе, а выкарысталі даследчы падыход на ўроку:
Лічу важным, што вучні зразумелі: інфармацыю можна шукаць у розных крыніцах і Вы выкарысталі слоўнік, як адну з магчымых.
Спадабалася, што выкарыстоўваеце розныя формы працы: франтальная, абмеркаванне і ўзаеманавучанне ў парах, групах. На гэтым уроку Вы карысталіся тэхнікай задавання пытанняў.
Заўважыла, што эфектыўна выкарыстоўваеце розныя віды зваротнай сувязі і узаемаацэнкі: святлафор (приём «Цветовое решение» перед началом работы, Устная игра «Да-нет», приём «Техника оценивания трудностей»: перо и чемодан, «Верно-неверно».)