Аўтар артыкула – Надзея Нікалаева, журналістка газеты Звязда, расказвае пра поспехі і праблемы ў распаўсюджванні Актыўнай ацэнкі, аналізуе вопыт перадавых беларускіх настаўнікаў, што працуюць з АА.
«У доме прарвала дзве трубы: з халоднай вадой і гарачай. З халоднай у кватэру выліваецца 70 літраў ледзяной вады ў хвіліну, а з гарачай — 12 літраў у секунду. Патонуць жыхары гэтай кватэры ў ледзяной вадзе ці «зварацца»?
Як вы думаеце, калі б такое пытанне задалі школьнікам на ўроку па матэматыцы, ці падалася б тэма «Адзінкі вымярэння» ім такой ужо сумнай? Уменне педагога фармуляваць пытанні, якія чапляюць вучняў на кручок і ўтрымліваюць іх увагу ўвесь урок, можна параўнаць з сапраўдным мастацтвам. Закідаць пытаннямі прасцей, куды больш складана трапіць у цэль…
Цалкам артыкул чытаць на настаўнік-інфо