Набор на дыстанцыйны курс “Актыўная ацэнка-2018”

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2018». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2018 г, 24:00.

Умовы ўдзелу:

Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:

  • Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця  сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
  • Быць адкрытымі для ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
  • Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
  • Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса

Актыўная ацэнка (АА) не разлядае ацэньванне як кантроль, яна  дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне.

Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, вiдавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у навучальнай праграме.

Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выгладзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднем 4-6 старонак)  і заданне, якое павінены зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта  www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Настаўнікі, якія скончаць курс “Актыўная ацэнка”, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).

Тэрмін навучання: 6 месяцаў.

Пачатак рэгістрацыі адабраных кандыдатаў: 24 верасня 2017 г.

Удзел у навучанні бясплатны.

Хто вядзе курс
Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА  “Таварыства беларускай школы”,  Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў  www.nastaunik.info, I www.aacenka.by і інш.     У якасці ментараў і кансультантаў  выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і  ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.

Як падаць заяўку:

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць онлайн  анкету-заяўку.   Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам.  Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.

Тэрмін прыёму заявак: з 8 па 20 верасня 2018 г.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 25 верасня 2018 г.

 


Comments

Набор на дыстанцыйны курс “Актыўная ацэнка-2018” — 1 каментарый

  1. Актыўная адзнака неабходная, каб на ўроку было супрацоўніцтва, індывідуалізацыя адукацыйнага працэсу; вучні працавалі больш эфектыўна і свядома; настаўнікі атрымлівалі большую аддачу ад вучэбнай дзейнасці вучняў; а бацькі падтрымлівалі працэс навучання.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: