Прыклады ключавых пытанняў для пачатковых класаў

Гэтыя пытанні прыдумалі настаўнікі Лапіцкай школы Асіповіцкага раёна на семінары пра Актыўную ацэнку. Што было б, калі б раптам зніклі назоўнікі?  Чаму бывае так, што “сварацца” зычныя ў корні слова? Як вы разумееце запіс на пакеце з малаком:  тлустасць 3,6%? … Чытаць далей…

Прыклады ключавых пытанняў па хіміі

Якім чынам атамы ўтвараюць малекулы? Якімі аргументамі можна давесці ці аспрэчыць сцверджанне, што шкло не раствараецца? Як падабраць колькасць солі, каб марынаваныя агуркі не былі перасоленыя? Мы купілі сродак ад шкоднікаў. Што трэба зрабіць, каб падрыхтаваць раствор належнай канцэнтрацыі? Ты … Чытаць далей…

Прыклады ключавых пытанняў па матэматыцы

Колькі абаротаў шпулі трэба зрабіць, каб раскруціць пэўную колькасць метраў накручанага на яе кабеля? Чаму можна множыць на нуль, але нельга на яго дзяліць? Як ты лічыш, на што трэба звярнуць увагу, змяшчаючы свае ашчаджэнні ў банк ці беручы крэдыт? … Чытаць далей…

Прыклады ключавых пытанняў па фізіцы

Як вы лічыце, ці магчыма, каб адзін з астранаўтаў-блізнятаў змог прыляцець на Зямлю ў момант нараджэння свайго брата-блізнюка? Як вы лічыце, якім чынам трэба перасунуць прамавугольную металічную пліту, каб нерухомы назіральнік убачыў яе у выглядзе квадрата? Чаму закон інерцыі можа … Чытаць далей…