Наталля Бачун. Урок на прынцыпах АА па хіміі ў 8 класе па тэме: “Колькасныя характарыстыкі саставу раствораў. Масавая доля растворанага рэчыва.”

Аўтар – настаўніца хіміі Жукнеўскай базавай школы Талачынскага раёна.

Наталля Бачун пра асаблівасці такога сцэнара ўрока:

Урок “Колькасныя характарыстыкі саставу раствораў. Масавая доля растворанага рэчыва” пяты ўрок у тэме “Растворы”. Растворы маюць надзвычай вялікае практычнае значэнне. З гэтым пастаянна сутыкаюцца фармацэўты, лабаранты хімічных лабараторый і людзі іншых спецыяльнасцяў, а можа хтосьці з вучняў у будучым будзе працаваць па адной з гэтых спецыяльнасцей. Падрыхтоўка раствораў пэўнай канцэнтрацыі патрабуе вырабіць неабходныя разлікі, так як неабходна ўяўляць колькі растворанага рэчыва знаходзіцца ў дадзенай порцыі раствору. Паняццяў насычаны ці ненасычаны, разбаўлены ці канцэнтраваны раствор недастаткова для дакладнай характарыстыкі саставу раствору.  Калі вучні правільна навучацца рабіць разлікі на прыгатаванне раствораў, то гэта прынясе карысць хвораму дзіцяці, акажуць вялікую паслугу любімай бабулі і маці пры гатаванні дамашніх кансерваваных  нарыхтовак,  выпечцы прысмакаў, дапамогуць сяброўцы правільна афарбаваць валасы, будуць добрымі памочнікамі бацьку ў будаўнічай справе. Усе набытыя вамі веды спатрэбяцца ва ўсіх чалавечых справах у паўсядзённым жыцці. Заўважыла, што вучням цікава гэта тэма.

Прапанаваны сцэнар урока – гэта рабочы ўрок, напраўлены на атрыманне і засваенне ведаў самімі вучнямі. Вучні самі рашаюць задачы, самі знаходзяць дапушчаныя памылкі, звяртаючыся да ўзораў у падручніку, тым самым бяруць на сябе адказнасць за ўласнае навучанне. Настаўнік з’яўляецца каардынатарам, які напраўляе дзейнасць вучняў, дапамагае пры неабходнасці. На ўроку выконваецца правіла непадымання рукі і выкарыстоўваюцца сігнальныя каляровыя карткі “Святлафор”. Парная работа пры рашэнні задач дазваляе знайсці правільнае рашэнне, выбраць неабходны тэмп работы.

Цяжкасці: тэмп урока павінен быць высокім; большая частка вучняў павінна ўмець карыстацца формуламі і добра лічыць.

Урок: хімія, 8 клас.

Тэма ўрока: Колькасныя характарыстыкі саставу раствораў. Масавая доля растворанага рэчыва.

Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні ведаюць, што такое раствор, разбаўленыя і канцэнтраваныя растворы, насычаныя і ненасычаныя растворы, растваральнасць рэчываў; ведаюць з 7 класа , як вылічваецца масавая доля элемента па формуле рэчыва.

Мэта ўрока: Да заканчэння ўрока вучні будуць: ведаць паняцце масавай долі растворанага рэчыва, умець праводзіць вылічэнні з выкарыстаннем паняцця “масавая доля растворанага рэчыва”.

Мэта ўрока мовай вучняў: Пасля ўрока я буду ўмець рашаць разліковыя задачы з прымяненнем паняцця “масавая доля растворанага рэчыва”.

НаШтоБуЗУ:

  1. Ведаю паняцце масавай долі растворанага рэчыва.
  2. Змагу ахарактарызаваць раствор па колькасці растворанага рэчыва.
  3. Змагу праводзіць матэматычныя вылічэнні масавай долі і масы растворанага рэчыва (растваральніка).

 Ключавое пытанне – дэманстрацыя: Зараз я падрыхтую два растворы цукру: у адну шклянку я палажу 2 чайныя лыжкі цукру, а ў другі – 2 кавалкі цукру-рафінаду. Як даведацца, які з раствораў саладзейшы, не каштуючы на смак?

Ход урока.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

  1. Арганізацыйны момант.

Прывітанне. Праверка гатоўнасці класа да ўрока (на камп’ютары слайд “Сонейка, што ўсміхаецца”).

  1. Праверка дамашняга задання.
  2. Міні-гульня “Так – не”, каб успомніць папярэдні матэрыял, выкарыстоўваючы метад “Святлафор”. Калі сцвярджэнне правільнае, вучні падымаюць картку зялёнага колеру, калі не – чырвонага, калі вагаюцца адказаць – жоўтага. Самаправерка – эталон: правільныя адказы настаўнік паказвае на слайдах.
  • Раствор, у якім многа растворанага рэчыва, – насычаны. (-)
  • Раствор, у якім мала растворанага рэчыва, – разбаўлены. (+)
  • Разбаўлены раствор заўсёды ненасычаны. (-)
  • Павышэнне ціску павялічвае растваральнасць кухоннай солі. (-)
  • Канцэнтраваны раствор змяшчае многа растворанага рэчыва. (+)
  • Павышэнне ціску павялічвае растваральнасць вуглякіслага газу. (+)
  • Свежагатаваная вада прыгодна для жыцця рыб у акварыуме. (-)
  • Для пераводу канцэнтраванага раствору ў разбаўлены трэба дабавіць растваральнік. (+)
  • Для пераводу разбаўленага раствору ў канцэнтраваны трэба дабавіць ваду. (-)
  1. Матывацыя і пастаноўка мэты.

Настаўнік паведамляе ключавое пытанне.

Я бачу, што вы не ведаеце, як гэта зрабіць? Перш за ўсё, паглядзіце на ваду з цукрам з пункту гледжання хіміі.

Абмяркуйце ў парах і запішыце адказы на пытанні:

– Што вы разумееце пад словазлучэннем «салодкая вада » з пункту гледжання хіміі?

– Чаму вы не можаце адразу адказаць на пытанне задачы?

– Якіх ведаў або уменняў вам не хапае?

Зыходзячы з вашых адказаў, сфармулюйце тэму ўрока. Вынікі абмеркавання па правілу “Непадымання рукі”. (Дзеці працуюць у парах, адказваюць на пытанні, затым ідзе калектыўнае абмеркаванне адказаў асобных пар, настаўнік каментуе адказы, падводзіць да тэмы ўрока.) Такім чынам, тэма нашага ўрока  “Колькасныя характарыстыкі саставу раствораў. Масавая доля растворанага рэчыва.” Пасля гэтага настаўнік разам з вучнямі фармуліруе мэту ўрока і НаШтоБуЗУ.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.
    • Настаўнік прапануе рашыць вусна некалькі задач, выкарыстоўваючы веды з іншых прадметаў ( колькасць рэчыва, працэнт, доля рэчыва). Гэта задачы з розных галін чалавечай дзейнасці, але рашаюцца яны аднолькава. На слайдах настаўнік паказвае ўмовы задач.
  2. Запасы вады на Зямлі (цэлае) – 1,8 млр.км3

Салёная вада (частка) – 1, 7 млр.км3

Доля салёнай вады – ?

Адказ: доля= 1,7 : 1,8 = 0,97, або 97%

  1. Тэкст (цэлае) – 1000 слоў

Значная інфармацыя (частка) – 300 слоў

Доля значнай інфармацыі – ?

Адказ: доля=300 : 1000 = 0,3, або 30%

  1. Раствор солі (цэлае) – 400г

Маса солі ў растворы (частка) – 20г

Доля солі ў растворы – ?

Адказ: доля = 20 : 400 = 0,05, або 5%

Настаўнік прапануе вучням зрабіць вучням вывад: усе задачы рашаюцца па аднаму алгарытму.

Потым настаўнік піша формулу масавай долі растворанага рэчыва на дошцы і прапануе вучням запісаць яе ў сшытак. Пасля гэтага выражае вытворныя з формулы (маса рэчыва і маса раствору). На слайдзе настаўнік паказвае прыклад рашэння задачы і задае пытанне: “Што паказвае масавая доля растворанага рэчыва?”

  • Настаўнік прапануе рашыць задачы каля дошкі. Вучні з дапамогай лёсавання выходзяць да дошкі і рашаюць задачы.
  1. Вызначце масавую долю хларыду калія ў растворы, які атрыманы пры растварэнні солі масай 45г у 750г вады. (0,06)
  2. Вылічце масы вады і цукру, якія змяшчаюцца ў растворы масай 300г з масавай доляй цукру 15%. (45г-цукру, 255г – вады)
  3. Пры растварэнні ў вадзе цукру масай 100г атрымалі раствор з масавай доляй растворанага рэчыва 20%. Якой масы атрыманы раствор? (500г)

Настаўнік задае пытанне, а вучні з дапамогай святлафора адказваюць на пытанне: “Ці зразумела, як з дапамогай формул праводзіць матэматычныя вылічэнні масавай долі растворанага рэчыва, масы растворанага рэчыва, вады і масы раствору?”

  1. Фізкультхвілінка.
  2. Замацаванне вывучанага матэрыялу.
    • Настаўнік: Сёння мы пазнаёміліся з масавай доляй растворанага ???, а на наступным уроку ў нас будзе практычная работа 1 “Прыгатаванне раствору з зададзенай масавай доляй растворанага рэчыва”. Вучні 9 класа прыслалі вам пасланне з задачамі. Таму каб прачытаць, што яны нам даслалі, вы павінны рашыць прапанаваныя задачы. Для гэтага вы будзеце працаваць у парах. Пасля рашэння кожнай задачы, калі адказ правільны, будзеце атрымліваць частку паслання. Пры неабходнасці вы можаце звярнуцца да матэрыялу падручніка: параграф 28, старонкі 119-123. На гэта вам 15 хвілін.
  3. Разлічыце масу гідраксіду калію, які патрабуецца для прыгатавання раствору масай 120г з масавай доляй шчолачы 15%. (правілы бяспекі)
  4. Вызначце масы вады і азотнай кіслаты, якія змяшчаюцца ў растворы масай 150г з масавай доляй гэтай кіслаты 20%. (практычнай работы)
  5. Да раствору солі масай 250г з масавай доляй солі 30% дабавілі соль масай 20г. Чаму роўна масавая доля солі ў новым растворы? (Захоўвайце)
  6. Вызначце масу вады, якую трэба дабавіць да раствору масай 50г з масавай доляй солі 5%, каб атрымаць раствор з масавай доляй солі 2%. (паводзін пры выкананні).

Пара-лідэр агучвае пасланне: “Захоўвайце правілы бяспечных паводзін пры выкананні практычнай работы”.

Пасля выканання задання вучні разам з настаўнікам агучваюць правілы паводзін у кабінеце хіміі пры выкананні практычнай работы.

  • Індывідуальная работа вучняў па выкананню тэсту. Настаўнік раздае смайлікі, на якіх вучні павінны нанесці адказы каляровым стрыжнем.
  1. Масавая доля растворанага рэчыва вылічваецца па формуле:

а) mр-ра=mрэч/wрэч;     б)mрэч=wрэч/mр-ра;      в)wрэч=mрэч/mр-ра.

  1. Масавая доля растворанага рэчыва ў растворы паказвае:

а) масу вады і растворанага рэчыва, якія змяшчаюцца ў растворы масай 100 грам;

б) масу растворанага рэчыва, якое змяшчаецца ў растворы масай 100 грам;

в) масу вады, якая змяшчаецца ў растворы масай 100 грам.

  1. Масавая доля растворанага рэчыва выражаецца ў:

а) долях адзіннкі;         б) грамах;            в) молях.

  1. Калі да раствору дабавілі ваду, то масавая доля:

а) павялічыцца;            б) паменшыцца;               в) не зменіцца.

  1. Калі да раствору дабавілі рэчыва, то масавая доля:

а)  паменшыцца;         б) не зменіцца;        в) павялічыцца

У выніку выканання тэсту атрымліваецца дамалёваны смайлік. Вучні абменьваюцца сшыткамі і па эталону правяраюць выкананне тэсту.

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

Абмеркаванне вынікаў. Настаўніца прапануе адказаць на ключавое пытанне.

  1. Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі.

Вучням прапануецца пісьмова ў сшытку  закончыць некалькі сказаў (напісаныя на зваротнай частцы дошкі настаўнікам перад урокам):

  1. Я даведаўся сёння, што … .
  2. Я зразумеў, што … .
  3. Для мяне было цяжкім … .
  4. Я дасягнуў пастаўленай перад сабой мэты, таму што … .
  5. Калі б мяне спыталі, з карысцю ці дарэмна прашлі для мяне 45 хвілін урока, я б выбраў …, таму што … .

Нататкі і дадатковыя практыкаванні.

Кракадзілавы слёзы або, пра што плача кракадзіл?

У рускай мове ёсць такая фраза, як «кракадзілавы слёзы», якую, напэўна, хоць раз чуў кожны з нас. Гэтая фраза малюе перад намі выявы  кракадзіла, які лье слёзы і абцірае іх хусткай. А што ж значыць выраз «кракадзілавы слёзы»? Ці плачуць на самай справе кракадзілы?

Руская мова багата на розныя выразы, якія маюць пераносны сэнс і часткова зразумелыя толькі рускаму чалавеку. Адным з такіх з’яўляецца фразеалагізм «кракадзілавы слёзы”. А якое ж значэнне ў фразы «кракадзілавы слёзы»?

«Кракадзілавы слёзы» – гэта значыць няшчырыя слёзы, крывадушнае і прытворнае шкадаванне, хлуслівая спагада. Выраз «кракадзілавы слёзы» ўжываецца ў дачыненні да тых людзей, якія прыкідваюцца празмерна засмучанымі непрыемнасцю ці няшчасцем каго-небудзь, каму самі іх і зрабілі.

Але на самай справе гэтыя людзі не адчуваюць адмоўных эмоцый, а толькі робяць выгляд і нават радуюцца бядзе  тых людзей, якім яны іх і рыхтавалі. Пра такога чалавека кажуць, што ён «лье кракадзілавы слёзы”.

Са старажытных часоў існуе легенда пра тое, нібы кракадзіл плача над сваёй здабычай падчас трапезы. Але ж кракадзіл – гэта крыважэрны і страшны драпежнік. Слёзы кракадзіла наўрад ці з’яўляюцца праявай перажывання або згрызот сумлення аб забітай ахвяры. І сапраўды, слёзы кракадзіла не маюць ніякага дачынення да спагады або жалю. Вось так і паўстаў міжнародны фразеалагізм «кракадзілавы слёзы”.

Дык чаму кракадзілы плачуць? Усе гэтыя павер’і са старажытных часоў “слёзы кракадзіла”, заахвоцілі навукоўцаў высветліць гэтае спрэчнае пытанне. Даследчыкі правялі мноства назіранняў за гэтымі драпежнікамі. І аказваецца, кракадзілы сапраўды плачуць, але зусім не з жалю.

На самай справе ўсё вельмі проста, і слёзы кракадзіла з’яўляюцца ўсяго толькі спосабам вывядзення соляў з арганізма. Уся справа ў тым, што кракадзілы пакутуюць ад лішку соляў у арганізме. І для таго, каб знізіць іх узровень, у кракадзілаў маюцца асаблівыя залозы, якія знаходзяцца ў вобласці вачэй.

Такія спецыяльныя залозы ёсць ва ўсіх рэптылій роду сапраўдных кракадзілаў. Калі ў кракадзіла назапашваецца занадта шмат соляў, залозы пачынаюць актыўна працаваць і выклікаюць слёзы.

Такім чынам кракадзіл плача толькі тады, калі яму неабходна вывесці солі з арганізма. Разам са слязьмі ў кракадзіла выходзяць таксама непатрэбныя шкодныя рэчывы. Такая вось незвычайная асаблівасць гэтых драпежнікаў, якая ніяк не звязаная з пачуццём спагады кракадзілаў да сваіх ахвяраў.

  1. PS. Цікава, а якой канцэнтрацыі “растворчык”, якім плача кракадзіл?!
  2. Дамашняе заданне: &28, заданні 2, 4, 5 (абавязкова для ўсіх), заданні 9, 10 па жаданню.

НаШтоБуЗу:

  1. Вывучу формулу масавай долі растворанага рэчыва.
  2. Змагу рашыць тры прапанаваныя задачы на вылічэнне масы рэчыва, масавай долі, масы вады

 

Сцэнар урока адным файлам:

Наталля Бачун


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: