Аўтар – настаўнік гісторыі СШ№5 Гомеля, выпускнік дыстанцыйных курсаў па актыўнай ацэнцы ў 2018-19 навучальным годзе.
Наталля Ільініч пра ўрок Івана Сінілы: “Мне спадабалася, як Вы хутка праверылі дамашняе заданне – і падвялі гэтым вучняў да новай тэмы. Разам з вучнямі фармулявалі мэты ўрока, наштобузу, а потым звярталіся да іх на працягу ўрока і ў канцы.
Ва ўроку шмат актыўных метадаў, самастойнай работы вучняў, вы падрыхтавалі грунтоўны рабочы ліст, выкарысталі воблака слоў, навучальную праграмуLearningApps, прыдумалі дыферынцыраванае дамашняе заданне. Здорава!
З элементаў АА я знайшла ў ім апору на веды, мэты мовай вучняў, наштобузу, самаацэнку з дапамогай святлафора, узаемаацэнку, прыём непадымання рукі, лёсаванне, Вы падоўжылі чаканне адказу з дапамогай пясочнага гадзінніка да 15 сек. Парадавалася, што настаўніцкую мэту і мэту мовай вучняў вы сфармулявалі праз канчатковы вынік, праз веды і навыкі вучняў. Вы малайчына, Іван, што развіццёвыя і выхаваўчыя задачы назвалі задачамі і сфармулявалі іх з пазіцыі настаўніка.
Наштобузу канкрэтнае, дыягнастычнае.”