Святлана Горбава. Урок на прынцыпах АА па прадмету “Чалавек і свет” у 2 класе па тэме: “Птушкі. Птушыны канцэрт”

Аўтар – настаўніца пачатковых класаў СШ№4  Віцебска, выпускніца сёлетняга курса дыстанцыйнага навучання па актыўнай ацэнцы.

Міхась Кудзейка пра ўрок Святланы Горбавай:

“Урок атрымаўся цікавы, змястоўны і арыгінальны. Мне вельмі ён спадабаўся. Класна!!!

Вельмі падабаецца, калі кожны элемент урока мае свае значэнне, звязаны з іншымі і ўся створаная метадычная камбінацыя ў канцы ўрока прыводзіць да запланаванага выніку. Класна, калі на ўроку няма нічога лішняга і прыцягнутага за вушы.

Калі разглядаць урок з пазіцыі актыўнай ацэнкі, то можна сказаць шмат чаго пазітыўнага. Цікавая мэта на мове вучня, якая не толькі падае інфармацыю аб працэсе і выніках, а і матывуе да ўдзелу, да асваення вучэбнага матэрыялу. Вельмі дакладныя крытэрыі, па якіх вельмі легка праверыць сябе і іншых. Праца ў парах выглядае гарманічна, што дазваляе актывізаваць усіх на засваенне вучэбнага матэрыялу і рэалізацыю кантрольна-ацэначнай дзейнасці (узаемаацэнка). Вельмі цікавы спосаб фіксацыі самаацэнкі.

Што здзівіла? Здзівіла форма ўрока – урок-канцэрт. Спачатку было цікава, як гэта форма рэалізуецца на ўроку, але гэта адбылося: праз змест, праз сродкі навучання, праз выкарыстаны спосаб рэалізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці і,… у канцы форма – загучала. Цудоўна!

Урок Святланы Горбавай на рускай мове

Рэцэпт добрага настрою ад С. Горбавай і Н. Казлоўскай


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: