У 2020-21 навучальным годзе дыстанцыйнага курса ТБШ “Актыўная ацэнка” не будзе

Шаноўныя калегі. Таварыства беларускай школы якое вядзе праграму “Актыўная ацэнка” з 2009 года і правяло восем паўгадавых дыстанцыйных курсаў-практыкумаў па ўкараненні тэхналогіі АА ў навучальны працэс у школе, паведамляе, што вымушана ўзяць паузу і не рабіць набор на дзявяты курс АА ў 2020/21 навучальным годзе.
Галоўная прычына – мы не можам ігнараваць сітуацыю, якая склалася ў краіне і працягваць шараговую дзейнасць, адцягваць увагу калег ад больш важных лёсавызначальных праблем адукацыі.

Метадычнае ўдасканаленне – вельмі важны складнік, але ў дадзены момант, калі за 2 месяцы Беларусь пакінула больш за 13 тысяч маладых адукаваных людзей, кожны дзень затрымліваюцца сотні выпускнікоў, студэнтаў і нават вучняў, найлепшыя настаўнікі з дэмакратычнымі поглядамі выцясняюцца са школы, дзяржава ігнаруе праблемы абароны здароўя педагогаў з-за пандэміі COVID-19 настаўнікі павінны кансалідавацца для вырашэння сістэмных праблем адукацыі, якія будуць падмуркам для ўкаранення, стварэння заканадаўчай базы і эфектыўнага прымянення інавацыйных методык.

ТБШ працягвае сваю дзейнасць у межах праграмы Актыўнай ацэнкі і іншых праграм у гэтым годзе. Хутка плануецца выхад новай кнігі, прысвечанай тэме актыўнай ацэнкі, рыхтуюцца матэрыялы для новага курса АА.
Застаемся разам!


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: