Наталля Цецярук. Урок на прынцыпах АА па матэматыцы ў 3 класе па тэме: “Цана. Колькасць. Кошт. Простыя задачы на вызначэнне кошту.”

Аўтар – настаўніца пачатковых класаў Павіццеўскай сярэдняй школы.

Алена Радзевіч пра ўрок Наталлі Цецярук: Метадычна граматны, лагічна выбудаваны сучасны ўрок. Малайчына! Акрамя матэматычных здольнасцей, разівалася фінансавая граматнасць вучняў. Настаўніцкія мэты дакладныя, сфармуляваныя праз дзейнасць вучняў, арыентаваныя на канкрэтны вынік.

У Вас выдатныя крытэрыі поспеху (НаШтоБуЗУ).

Спадабаўся пачатак урока – гульня “пакупнік”. Пытанне, якое матывуе на далейшую дзейнасць па тэме “а хто такі пакупнік? Розныя формы працы і ўзаемадзеянне вучняў на працягу ўсяго ўроку, лесвічка.

Бачна, што ўпэўнена карыстаецеся многімі “атрыбутамі” актыўнай ацэнкі – правілам непадымання рукі, святлафорамі ды інш.

Спадабалася, што пачалі новую тэму не з тлумачэння гатовай інфармацыі, а далі вучням магчымасць паразважаць, вылучыць гіпотэзы, тым самым зацікавілі тэмай, стварылі патрэбную матывацыю. Арганізавалі імправізаваны магазін. Вось і кампетэнтнасны падыход – перанос атрыманых ведаў у рашэнне жыццевых задач. Здорава арганізавалі фізкультхвілінку. Важным з’яўляецца тое, што дзеці пад вашым кіраўніцтвам звярталіся да лесвіцы поспеху і ацэньвалі сваю работу.

Урок Наталлі Цецярук Цана. Колькасць. Кошт. Простыя задачы на вызначэнне кошту


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: