Аўтар – настаўніца гісторыі Красненскай СШ Маладзечанскага раёна, выпускніца дыстанцыйных курсаў па актыўнай ацэнцы ў 2021-22 навучальным годзе.
Наталля Ільініч пра ўрок Алы Шыдлоўскай: “Ваш урок дэманструе, што элементы АА добра засвоены Вамі і Вы па-майстэрску іх выкарыстоўваеце.
З элементаў АА я знайшла ў Вашым уроку сувязь з папярэднімі ведамі, дыягнастычныя настаўніцкія мэты і задачы па іх ажыццяўленні – развіццёвыя і выхаваўчыя, мэты мовай вучняў, наштобузу да асобных заданняў і да дамашняга, сама- і узаемаацэнку, ключавое пытанне, працу ў парах і групах, абмеркаванне ў парах, святлафоры, прыём неўзнятай рукі, лёсаванне пры выбары вучня для адказу.
Урок добра прадуманы, да кожнага задання Вы прыклалі пытанні-крытэрыі, кожны этап працуе на дасягненне мэты ўрока.
Усцешылася Вашым дамашнім заданнем і рознаўзроўневым наштобузу да яго.
Як заўсёды, Вы выкарыстоўваеце цікавостачкі, якія робяць урок больш цікавым і змястоўным: прыём Чыстая дошка, інтэрактыўную віктарыну ў праграме Kahoot. Пры тым Вы не забылі пра важнасць працы з падручнікам, картай, контурнай картай.”