Аўтар – настаўніца гісторыі гімназіі №58 г. Гомеля, выпускніца дыстанцыйных курсаў па актыўнай ацэнцы ў 2021-22 навучальным годзе.
Наталля Ільініч пра ўрок Валянціны Маркаўцовай:
“Відаць, што элементы новай методыкі сталі арганічнай часткай Вашай практыкі творчага, думаючага педагога.
Я знайшла ў Вашым творы з элементаў АА наступныя: мэты мовай вучняў, наштобузу, ключавое пытанне, сама- і ўзаемаацэнку, святлафоры. Усе цудоўна спалучаецца паміж сабой і ўтварае стройную, прадуманую сістэму.
Урок па змесце вельмі цікавы, шмат актыўных метадаў, самастойнай работы вучняў, Вы падрыхтавалі прэзентацыю, ролік пра батлейку, выкарысталі праграму Барабук. “