Запрашэнне на дыстанцыйны курс “Актыўная ацэнка – 2023”

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2023». Апошні тэрмін падачы заявак – 7 кастрычніка 2023 г, 24:00.
Пра курс можна пачытаць у серыі артыкулаў “Настаўніцкай газеты” і ў прадметных часопісах.

Умовы ўдзелу:

Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:

  • Выкладаць у школе, каледжы ці ВНУ і мець жаданне развіцця  сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
  • Быць адкрытымі для ўспрымання новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
  • Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
  • Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса

Актыўная ацэнка (АА) заснавана на зваротнай сувязі, дазваляе настаўніку эфектыўна матываваць вучняў і заахвочвае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне, што ў выніку істотна падвышае якасць ведаў.

Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, відавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у змесце навучальнай праграмы.

Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з чатырох модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выглядзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднім 3-6 старонак)  і заданне, якое павінны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта  www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Тэрмін навучання: 3 месяцы.

Удзел у навучанні бясплатны.

Хто вядзе курс
У якасці ментараў і кансультантаў  выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.

Як падаць заяўку:

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анлайн  анкету-заяўку. Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам.  Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.

Тэрмін прыёму заявак: з 21 верасня па 7 кастрычніка 2023 г.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена ў да 16 кастрычніка 2023 г.

Дзяліцеся інфармацыяй з калегамі
Анкета-заяўка: https://forms.gle/2ju52NPJFRK6njvt5



Comments

Запрашэнне на дыстанцыйны курс “Актыўная ацэнка – 2023” — 2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: