Элементы актыўнай ацэнкі:
- Прэзентацыя вучням мэты ўрока. На пачатку заняткаў – я буду распавядаць вам аб мэце кожнага ўрока, каб вы ведалі, што і навошта вы будзеце вучыць, а таксама, каб напрыканцы вы змаглі самі ацаніць тое, наколькі нашы мэты здзейсніліся
- Вызначэнне крытэраў ацэнкі разам з вучнямі, г.зн. таго, што будзе ацэньвацца. Пасля я буду вас ацэньваць толькі на падставе таго, што мы вызначылі раней. Такім чынам, праверка будзе ажыццяўляцца як бы часткова – толькі тое, аб чым была дамова.
- Я буду задаваць вам пытанні і прадстаўляць праблемы для самастойнага рашэння. Я не буду “выкладаць” матэрыял (толькі часам), мы будзем разам з вамі вырашаць праблемы. Гэта будзе патрабаваць ад вас заангажавання, а не толькі вывучэння таго, што я вам скажу.
- Замест адзнакаў вы часта будзеце атрымліваць каментары да вашай працы, г.зн. што вы зрабілі добра, а што і як маеце выправіць. Такім чынам, я б хацела супрацоўнічаць з вамі падчас вашага навучання. Гэтыя каментары будуць перадавацца вам вусна альбо пісьмова. Вы павінны будзеце прыняць мае заўвагі ці аспрэчваць іх і прадставіць свае аргументы супраць.
- Я буду пытацца пра вашыя меркаванні на тэму таго, як вы хочаце, каб вас вучылі.
- Я буду часта прасіць вас абмеркаваць вашы адказы ў парах.
- Я буду старацца задаваць вам на пачатку заняткаў ключавое пытанне, на якое мы разам будзем шукаць адказ.
- Адзнакі вы будзеце атрымліваць галоўным чынам па самастойных працах напрыканцы кожнага раздзелу.
- Вы часта будзеце ацэньваць адзін аднаго, а таксама даваць адзін аднаму парады і заданні.
- Вы таксама будзеце ацэньваць сябе самі і на гэтай падставе планаваць сваё далейшае развіццё.