План урока гісторыі на прынцыпах актыўнай ацэнкі

Тэма: Утварэнне Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі

Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:
Вучні ведаюць, хто з еўрапейцаў даплыў да Амерыкі, ведаюць, якія падзеі былі прычынай эміграцыі ў Паўночную Амерыку, валодаюць асноўнымі ідэямі філасофіі Асветніцтва.

Мэты заняткаў:
1. Распавесці вучням пра працэс вызвалення брытанскіх калоній з-пад улады Кароны і пра спосабы арганізацыі новастворанай дзяржавы Злучаных Штатаў Амерыкі
2. Удасканаленне навыкаў вучняў працаваць з першакрыніцамі.

Мэты заняткаў на мове вучня:
1. Пасля сённяшніх заняткаў вы зможаце пералічыць прычыны, якія прывялі калоніі да змагання за сваю незалежнасць.
2. Мы прааналізуем дакументы, прынятыя калоніямі і дакажам, што падставай для іх былі ідэі эпохі Асветніцтва.

На Што Бузу (што вучні павінны ўмець пасля заняткаў):
1. Ведаюць прычыны пачатку вайны за незалежнасць.
2. Ведаюць пра два дакументы: Дэкларацыя Незалежнасці і Канстытуцыя Злучаных Штатаў i акалічнасці іх прыняцця.
3. Умеюць адзначыць фрагменты гэтых дакументаў, выразна запазычаныя з філасофскай думкі таго часу: Мантэск’ё, Русо і Вальтэра.
Як павінны прайсці гэтыя заняткі (метады і заданні):
Пачатак заняткаў:
Матывацыйнае пытанне:1 Ці ведаеце вы хто жыў у Паўночнай Амерыцы перад прыбыццём туды еўрапейцаў? Ці ведаеце вы назвы індзейскіх плямёнаў? 2. Ці можаце вы назваць па адным звычаі індзейцаў Паўночнай Амерыкі? 3. Ці ведаеце вы аб паходжанні звычая есці індыка на Дзень падзякі? 4.Ці ведаеце вы, калі амерыканцы святкуюць сваё галоўная дзяржаўнае свята? Ці ведаеце вы, з якімі падзеямі яно звязанае?
Уводзіны новага матэрыялу: Паслухай і запішы (вучні запісваюць свае разважанні, абагульненні ці пытанні, якія прыйшлі ім да галавы)
Заняткі каланістаў (стоп), палітыка Вялікабрытаніі ў дачыненні да калоній (стоп), узрост напружаннасці паміж калоніямі і Каронай (стоп), ваенныя дзеянні (стоп), утварэнне новай дзяржавы (стоп).
Праца ў парах: чытанне першакрыніцаў, спачатку – Дэкларацыі Незалежнасці, і падкрэсліванне выразаў, якія нагадваюць ідэі французкіх філосафаў. Кожная пара па чарзе падае адзін з падкрэсленых выразаў пакуль яны не скончацца. Пасля вучні запісваюць падкрэсленыя сказы ў сшыткі і суадносяць іх з канкрэтнымі прозвішчамі. Тое самае заданне вучні выконваюць і на падставе Канстытуцыі Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі.
У групах з чатырох вучняў яны параўноўваюць і правяраюць свае вынікі.
Ключавыя пытанні да вучняў:
Ці ідэі французкіх філосафаў-асветнікаў надалей застаюцца актуальнымі і ажыццяўляльнымі? Ці можам мы напаткаць іх ў нашым сучасным жыцці на дзяржаўным узроўні?
Нататкі і дадатковыя практыкаванні:
Паказаць на мапе Паўночнай Амерыкі 13 амерыканскіх калоній, якія змагаліся за незалежнасць.
Хатняе заданне:
Дома вучні маюць пашукаць сучасныя дакументы (напрыклад, Канстытуцыю РБ альбо Агульную Дэкларацыю Правоў Чалавека), якія маглі б служыць прыкладам ажыццяўлення ідэяў філосафаў эпохі Асветніцтва.
Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: Атлас, два тэксты першакрыніцы, падручнік.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: