План урока матэматыкі на прынцыпах актыўнай ацэнкі

Тэма: Задачы аб працэнтах і роўнасцях.

Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:
Вучні ведаюць, што такое працэнты і могуць правільна іх падлічыць да дзясятых доляў..

Мэты заняткаў:
1. Навучыць запісваць задачу ў выглядзе роўнасці
2. Паказаць, як правільна рашыць гэтую роўнасць.
Мэты заняткаў на мове вучня:
Пасля сённяшніх заняткаў вы зможаце:
1. Правільна чытаць змест задачы
2. Запісаць дадзеныя з задачы ў форме роўнасці.
3. Рашыць роўнасць.

На Што Бузу (што вучні будуць у стане выканаць пасля заняткаў):
1. Адказваць на пытанні датычна зместу задачы
2. Правільна запісаць дадзеныя .
3. Вызначаць невядомае.
4. Адпаведна размяшчаць прапорцыі.
5. Рашаць роўнасць як належыць .
6. Знаходзіць правільны адказ.
Як маюць прайсці гэтыя заняткі (метады і заданні):
Заданне 5/170 – для матывацыі
Запісаць і патлумачыць вучням мэты заняткаў і НАШТОБУЗУ.
Праца ў групах (кожная пара атрымлівае 2 задачы, кожны вучань мае прадставіць адну задачу) задачы 8 і 9
У парах запісваюць дадзеныя задачы 8 і вызначаюць невядомае.
Праверка.
Настаўнік запісвае і тлумачыць роўнасць.
Вучні самастойна рашаюць задачу 8 і падаюць адказ.
Праца ў парах над задачай 9, зважаючы на НАШТОБУЗУ
Падзел на групы: Выбар колеру святлафору
Наступныя задачы (12/172 – 14/172) вучні рашаюць у групах адпаведнага колеру. Настаўнік працуе з групай чырвоных.
Абагульненне.
Ключавыя пытанні да вучняў:
У якіх выпадках мы выкарыстоўваем нашыя веды аб роўнасцях.
Нататкі і дадатковыя практыкаванні:
Для шпаркіх вучняў – прапанаваць прыдумаць задачу з роўнасцямі для аднакласнікаў.
Хатняя праца:
З раздзела аб роўнасцях рашыць тры задачы на выбар
Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: Падручнік, прыклад рашэння задачы 8, падрыхтаваны настаўнікам.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: