Старшы выкладчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Святлана Аксючыц прадаставіла свае матэрыялы па асэнсаванню методыкі Актыўная Ацэнка. Усе лекцыі выкладчыцы ў АПА звязаныя з асабова арыентаванымі тэхналогіямі, а ў мінулым Святлана – настаўнік развіццёвага навучання па сістэме Эльконіна – Давыдава. Па яе словах,” гэта сістэма, якая фарміруе і асобу педагога, і асобу вучня ў рамках АА”. Аўтарка з’яўляецца ўдзельнікам эксперыментальнай работы па ўвядзенні праектных задач ў школах. У гэтым напрамку з ёй супрацоўнічаюць 10 устаноў адукацыі з розных рэгіёнаў Беларусі. Даныя распрацоўкі – плён такога супрацоўніцтва.
Сценарий урока решения межпредметной итоговой проектной задачи «Выбираем экскурсию»